дыскутава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што, аб чым і без дап.

Весці дыскусію па тым ці іншым пытанні; абмяркоўваць што-н., удзельнічаючы ў дыскусіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Аздаравіць (аздараўляць) што-н., палепшыць стан чаго-н.

|| наз. сані́раванне, -я, н.

С. поласці рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расча́ць, разачну́, разачне́ш, разачне́; разачнём, разачняце́, разачну́ць; разачні́; расча́ты; зак., што (разм.).

Пачаць, распачаць (рабіць што-н.).

Р. будаўніцтва школы.

|| незак. расчына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́кала.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

Н. — поле ды лес.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўко́л, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што.

Распаўсюджваць пра каго-, што-н. заведама лжывыя чуткі.

|| зак. напаклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. паклёпніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што. Нагрузіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вазы сенам.

2. каго (што). Ускласці дадатковую нагрузку на многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панакле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Наклеіць што-н. у розных месцах, наклеіць многа чаго-н.

П. маркі.

П. цацак з паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрарыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прарваць што-н. у многіх месцах, прарваць усё, многае.

2. Зрабіць пасадкі чаго-н. радзейшымі.

П. буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажава́ць, -жую́, -жуе́ш, -жуе́; -жуём, -жуяце́, -жую́ць; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

Тое, што і разжаваць (у 1 знач.).

П. ежу.

|| незак. перажо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.