СІНЯГО́ВА,

вёска ў Пасецкім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Старыя Дарогі. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 170 км ад Мінска. 408 ж., 169 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 121-й стралковай дывізіі.

т. 14, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 152 км ад Гомеля. 952 ж., 428 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918—20, сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі курганныя могільнікі (9—11 ст.).

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРЫ́ГАВА,

вёска ў Тэвельскім с/с Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Кобрын—Камянец. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 56 км ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Тэўлі. 611 ж., 241 двор (2001). Прадпрыемства па перапрацоўцы люмінесцэнтных лямпаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Сямёнаўская царква (1808). Помнік у гонар 38-га егерскага палка, які 13.8.1812 каля С. адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПО́ЛЬНІЦТВА (La Communauté),

Французскае Супольніцтва. палітычнае і эканам. аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б. франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, а таксама назіранне за органамі юстыцыі, вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпартаменты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.

т. 15, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́ЧА,

вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Тучанка, на аўтадарозе Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Клецк, 156 км ад Мінска. 785 ж., 311 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пач. 19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).

т. 16, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫ́РГУ-МУ́РЭШ (Tîrgu Mureș),

горад у цэнтр. частцы Румыніі, на р. Мурэш. Адм. ц. жудзеца Мурэш. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для лёгкай прам-сці), хім. (мінер. ўгнаенні, фотаматэрыялы), дрэваапр., швейная, гарбарна-абутковая, харч., мэблевая, шкляная. Вытв-сць спортінвентару. Арх. помнікі: гатычная пратэстанцкая царква (15 ст.), абарончыя муры з 3 вежамі (1-я пал. 17 ст.), б. езуіцкі касцёл (сярэдзіна 18 ст.) і інш.

т. 16, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),

хан Залатой Арды з 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б. вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.

т. 16, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УХВА́ЛА,

вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Можа, каля аўтадарогі Беразіно—Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Крупкі, 158 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Бобр. 970 ж., 373 двары (2002). Торфабрыкетны з-д «Туршоўка», 2 лясніцтвы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і А.С.Лукашэвічу.

т. 16, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАРСУ́НКА (ад англ. force прымушаць, напампоўваць),

прыстасаванне з 1 ці некалькімі адтулінамі для распылення вадкасці. Адрозніваюць Ф.: струменныя, цэнтрабежныя і струменна-цэнтрабежныя; адна- і двухкампанентныя. Выкарыстоўваюць для забеспячэння раўнамернасці і больш поўнага згарання паліва ў топках катлоў, камерах згарання цеплавых рухавікоў і інш.

Фарсункі: а — цэнтрабежная, б — віхравая, в — з вярчальным распыляльнікам, г — штыфтавая, д — струменныя; 1 — канал, 2 — камера, 3 — вінтавая канаўка, 4 — вярчальны корпус, 5 — кальцавая шчыліна, 6 — клапан, 7 — цыліндрычнае сапло; чырвоныя стрэлкі — напрамак руху вадкасці.

т. 16, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛАД Валянцін Васілевіч (н. 25.8.1936, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1982), контр-адмірал (1988). Скончыў Першае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1958), Ваенна-марскую акадэмію імя М.​Г.​Кузняцова (1988). У 1958—92 на падводных лодках Паўн. флоту: камандзір групы, старшы пам. камандзіра лодкі, камандзір атамнага падводнага крэйсера, нам. камандзіра злучэння падводных лодак. Капітан 1-га рангу Х. вызначыўся ў працяглым выпрабавальным пераходзе пад ільдамі Арктыкі.

Б.​Дз.​Далгатовіч.

В.В.Холад.

т. 17, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)