Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ. ‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Натаракох, наторокох ’напагатове, у чаканні’ (ТС). Да торак ’сцежка, якой ходзіць звер’ (гл.), літаральна — ’як паляўнічы, які стаіць на тораку

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начумі́цца ’наесціся занадта’ (Ян.). Няясна; магчыма, да чуми ’хвароба’, тады *наесціся да чумы, як прастамоўнае да халеры ’вельмі многа, шмат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненасло́ў (нінаслоу) ’няўрокам, каб не зрачы’ (Бяльк.). Відаць, з *не‑на‑слов (гл. слова) як не‑на‑рок, гл. ненарокам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астрако́ліна ’кол у плоце’ (Сцяшк.). З *астракол (’востры’ + ’кол’, параўн. рус. острокол, укр. острокіл, польск. ostrokół) + ‑іна, як дравіна, жалезіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашмалак, ошма́лок ’абгарэлы кусок ці канец, край чаго-небудзь’ (Клім.). Ад шмалыты ’абпальваць, смаліць’ (там жа) як асмалак ад смаліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балвака ’дурань’ (Інстр. лекс.). Трансфармацыя першапачатковага балва́н ’дурань’ (гл.), якое, відавочна, успрымалася як суфіксальнае (‑ан), далучэннем аугментатыўнага (пейаратыўнага) суфікса ‑ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матаровік ’мапед’ (навагр., Сцяшк. Сл.). З польск. motorower ’тс’ са зменай суфікса на ‑ік (як газік, козлік — назвы легкавых машын).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалу́дачак ’частка сэрца’ (ТСБМ). З рус. желу́дочек ’тс’, утворанага як памяншальнае ад желудок ’страўнік’ з няпэўнай этымалогіяй. Фасмер, 2, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жбанкі, жбано́чкі ’гарлачыкі жоўтыя, Nuphar’ (Кіс., Сл. паўн.-зах.; Нар. лекс., 217). Як і гарла́чык (гл.), паводле формы (Нас., 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)