папяро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́чнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Час ад часу, злёгку тупаць. Патупваць ад марозу.

2. Хадзіць, тупаць туды-сюды, пахаджаць. Сярод дзяўчат і хлопцаў рупліва патупваў стары Васіль Тумаш, з блішчастай сякерай за поясам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чорным, чарнейшым. Пачарнеў лес, скінуўшы на дол апошняе сваё залатое ўбранне, асірацелі голыя палеткі. Краўчанка. Грачанё за гэтыя дні падрасло і яшчэ больш пачарнела. Якімовіч. Твар .. [Любы Лук’янскай] пачарнеў ад болю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.

Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Разм. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу. Пакацілася ўжо за лес сонца, даўно прапылілі, прамычалі па вёсцы статкі. Сачанка. У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Слухаючы што‑н. або назіраючы за чым‑н., выказваць сваю згоду словам «так»; падтакваць. Бедныя думаюць і гавораць інакш. Яны прагна слухаюць весткі аб СССР, з захапленнем прытакваюць, пакручваюць галовамі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Тое, што і прыхапіць. Пад снегам адпрэла Жытцо за зіму; Прыхваціла, з’ела Спёка ярыну. Купала. — Я прыхвачу сваё піяніна, — летуценна сказала Ірына, — або на першы выпадак вазьму акардэон. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́рва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Прастора, якая раздзяляе якія‑н. масівы; прамежак. Кузня засталася ў пярэрве паміж старымі і новымі Ясенямі. Арочка.

2. Часовы перапынак. З-за гэтых садоў была ў .. [салдата] пярэрва ў карчаванні зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёхва́лі, ‑хваль; адз. радыёхваля, ‑і, ж.

Электрамагнітныя хвалі, якія распаўсюджваюцца на значную адлегласць без правадоў і скарыстоўваюцца для радыёсувязі і радыёвяшчання. Пакуль самалёт за секунду праляціць некалькі метраў, радыёхвалі могуць абысці вакол Зямлі некалькі разоў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)