Банбу, Бэнпу, горад на У Кітая, у прав. Аньхой. Каля 450 тыс.ж. (1990). Порт на р. Хуанхэ. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Вываз солі, збожжа, каменнага вугалю. Перапрацоўка с.-г. сыравіны (у т. л.вытв-сць алею). Маш-буд., харч. (мукамольная, мясная, тытунёвая), тэкст., хім., папяровая, шкловая прам-сць. Суднарамонт, вытв-сцьметал. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРКЕНГЕ́ЙМ Барыс Майсеевіч
(25.4.1885, Масква — 23.4.1959),
савецкі хімік. Д-рхім.н. (1936). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1945). У 1921—27 у Мінску: арганізатар і першы заг. кафедры неарган., аналітычнай і фіз. хіміі БДУ. З 1927 у ВНУ Масквы. Вывучаў склад і ўласцівасці мінер. рэсурсаў Беларусі.
Літ.: Б.М.Беркенгейм // Успехи химии. 1959. Т. 28, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОМБЕНЗІЛЦЫЯНІ́Д,
таксічнае хім. злучэнне, C6H5CH(Br)CN, мал. м. 196,01. Жоўтыя крышталі, tпл 25,4 °C, tкіп 242 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1516 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра у арган. растваральніках. Хімічна ўстойлівы. Выклікае моцнае слёзацячэнне; непераносная канцэнтрацыя ў паветры 4 мг/м³. Выкарыстоўваўся ў 1-ю сусв. вайну як атрутнае рэчыва (гл.Лакрыматары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІЗА́ЦЫЯ ў медыцыне, метад электралячэння, заснаваны на выкарыстанні ў лек. і прафілакт. мэтах пастаяннага эл. току малой сілы і нізкага напружання; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Выкарыстоўваецца пры захворваннях перыферычнай нерв. сістэмы (радыкуліты, плексіты, неўрыты), траўматычных, рэўматычных, абменных артрытах і інш. Станоўчы эфект дасягаецца праз змяненні фіз.-хім. працэсаў у клетках тканак тых участкаў цела, на якія накладваюцца электроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСА́Н,
нармальны гексан (н-гексан), насычаны вуглевадарод CH3—(CH2)4—CH3. Бясколерная вадкасць, tкіп 69 °C, шчыльн. 659,4 кг/м³ (20 °C). Гексан маюць бензінавыя фракцыі нафты і газавых кандэнсатаў. Пры хім. перапрацоўцы нафтапрадуктаў (напр., каталітычным рыформінгу) дэгідрацыклізуецца ў бензол. Непажаданы кампанент сінт. бензіну з-за нізкага актанавага ліку (25). Выкарыстоўваюць як растваральнік і вадкасць у нізкатэмпературных тэрмометрах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГЕНІ́ЗАЦЫЯ
(ад грэч. homogenēs аднародны),
у металургіі стварэнне ў сплавах аднароднай (гамагеннай) структуры або аднароднага хім. саставу. Робіцца гомагенізавальным (дыфузійным) адпалам звычайна пры т-ры 1000—1200 °C і працяглай вытрымцы, калі знікаюць канцэнтрацыйныя мікранеаднароднасці ў сплавах (утвараюцца пры нераўнаважнай крышталізацыі, дыфузійнай металізацыі і інш.). Гомагенізацыя паляпшае тэхнал. пластычнасць сплаваў, павышае стабільнасць і памяншае анізатрапію мех. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НСБАРА
(Greensboro),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Засн. ў 1749. Каля 200 тыс.ж., з гарадамі Уінстан-Сейлем, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тытунёвая, тэкст., радыёэлектронная, харч., металаапр., хім., мэблевая; вытв-сцьаўтамаб. дэталей і вузлоў, прамысл.трансп. сродкаў, рознага абсталявання. Ун-т (з 1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч
(18.11.1867, г. Разань, Расія — 6.9.1933),
савецкі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), працаваў у ім. Навук. працы па біяхіміі мышачнай тканкі, азоцістым абмене, хіміі бялкоў. Адкрыў новыя азоцістыя злучэнні ў саставе мышцаў — карназін і карніцін (вітамін Bт). Аўтар першага дапаможніка па мед.хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎ Юрый Пятровіч
(н. 14.6.1932, в. Сечанава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1980), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1969 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні стану радыенуклідаў у растворах. Прапанаваў шэраг тэхнал. метадаў вылучэння радыенуклідаў з раствораў.