ба́цькаўна

‘жанчына з неназваным імем па бацьку’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ба́цькаўна
Р. ба́цькаўны
Д. ба́цькаўне
В. ба́цькаўну
Т. ба́цькаўнай
ба́цькаўнаю
М. ба́цькаўне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па¹, прыназ.

I. з М адз. і Д мн.

1. Указвае на прадмет, паверхню або межы, дзе што-н. адбываецца.

Ехаць па дарозе.

Ісці па слядах звера.

Страляць па акопах.

2. Абазначае кола дзейнасці або сферу распаўсюджвання дзейнасці.

Чаканка па метале.

Працаваць па найме.

Чэмпіянат свету па шахматах.

3. Указвае прамежак часу, перыяд, на працягу якога што-н. паўтараецца.

Па тыдні знаходзіцца ў камандзіроўках.

4. Паказвае дзеянне, што выклікае які-н. стан.

Сумаваць па бацьку.

Туга па радзіме.

5. 3 дапамогай чаго-н.

Перадаваць па радыё.

Вывучыць па новым падручніку.

Паслаць па пошце.

6. У адпаведнасці, згодна з чым-н., на аснове чаго-н.

Працаваць па плане.

Дзейнічаць па законе.

Апрануты па модзе.

Па ўсіх правілах.

Работа па сілах.

Меркаваць па знешнім выглядзе.

7. Указвае на прадмет ці асобу, а таксама на якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

Па прафесіі інжынер.

Па сацыяльным становішчы рабочы.

Родны па бацьку.

Таварыш па зброі.

8. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння.

Рабіць па справядлівасці.

Расказаць усё па парадку.

Сказаць па сакрэце.

9. Указвае на прычыну дзеяння.

Зрабіць што-н. па непаразуменні.

Паехаць па ўласнай ахвоце.

10. 3 мэтай, для чаго-н.

Мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці.

11. Ужыв. для ўказання на падставу, абгрунтаванне.

Здагадацца аб намеры па вачах.

12. Указвае на колькасць пры размеркаванні, абазначэнні цаны, паслядоўнасці, на велічыню, памер.

Даць дзецям па цукерцы.

Перабіраць па каліве.

Кляваць па зярнятку.

Па рублі штука.

Бег па крузе.

Кавалкі па метры.

Качаны па вядры.

13. У спалучэнні з ліч., што абазначаюць цану кожнага ці колькасць, што прыпадае на кожнага, ужыв.

а)

В з ліч. ад «двух» і далей: па два (дзве), па тры, па чатыры, па пяць, па дзесяць, па сорак, па чатырыста, па двое, па трое;

б) Д і М з ліч. «адзін»: па аднаму і па адным;

в) асабліва спалучаюцца: па паўтара, па паўтары.

II. з В.

1. таксама з М. Указвае на напрамак дзеяння або на месца размяшчэння каго-, чаго-н. (са словамі «бок», «край», «рука» з азначэннямі).

Па абодва бакі дарогі.

Ехаць па правым баку.

Па левай руцэ цягнуўся лес.

2. Ужыв. для абазначэння прасторавай або часавай мяжы.

Улезці ў ваду па пояс.

У адпачынку па 20 кастрычніка.

Работы па горла (перан.: вельмі многа).

3. Указвае на прадмет як мэту руху ці перамяшчэння.

Схадзі па бацьку.

Ісці ў лес па грыбы.

III. з М.

1. Указвае на паверхню ці мяжу, дзе што-н. адбываецца.

Ісці па вуліцы.

Ляпнуць па плячы.

Расставіць кнігі па паліцах.

2. Указвае на месцы, што наведваюцца кім-н.

Бегаць па знаёмых.

Хадзіць па тэатрах.

3. Указвае на тое, на што накіравана якое-н. дзеянне.

Удар па ворагу.

Пагладзіць па галоўцы.

4. Пасля чаго-н.

Па сканчэнні тэрміну.

На наступны дзень па прыездзе.

Па абедзе.

5. Указвае на меру часу ці на тэрмін.

Прыём наведвальнікаў па чацвяргах (гэта значыць кожны чацвер). Работа разлічана па мінутах (гэта значыць вельмі дакладна).

6. Указвае на падставу, аснову якога-н. дзеяння.

Ведаем вас па газетах.

Разумець па вачах.

Па ягоным твары было відаць, што чалавек вельмі расхваляваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архиепи́скоп церк. архіепі́скап, -па м., (католический) архібі́скуп, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поодино́чке нареч. па адны́м, (для ж., род.) па адно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́суху нареч., разг. по́суху, пасу́ху, па сухо́му, па сухі́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по-товари́щески нареч. па-тавары́ску; (по-дружески) па-сябро́ўску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пофами́льно нареч. па про́звішчах;

назва́ть пофами́льно назва́ць па про́звішчах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авіяпераво́зчык

‘кампанія па авіяперавозках’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. авіяпераво́зчык авіяпераво́зчыкі
Р. авіяпераво́зчыка авіяпераво́зчыкаў
Д. авіяпераво́зчыку авіяпераво́зчыкам
В. авіяпераво́зчыка авіяпераво́зчыкаў
Т. авіяпераво́зчыкам авіяпераво́зчыкамі
М. авіяпераво́зчыку авіяпераво́зчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́ц

‘удар па шчацэ’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́ц па́цы
Р. па́цу па́цаў
Д. па́цу па́цам
В. па́ц па́цы
Т. па́цам па́цамі
М. па́цы па́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генаты́п, -па м., биол. геноти́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)