Які мае адносіны да эбаніту, зроблены з эбаніту. Эбанітавыя трубкі. □ Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадзі́ць, ваджу́, во́дзіш, во́дзіць; незак.
1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).
В. дзяцей гуляць.
В. войскі ў бой.
В. смыкам па струнах.
В. машыну.
2.што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу).
3. пераважна безас., каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе.
Машыну пачало в. па слізкай дарозе.
4. Кіраваць гульнямі, танцамі.
|| наз.ваджэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рака́, -і́, ДМ рацэ́, мн. рэ́кі і (зліч. 2, 3, 4) ракі́, рэк, ж.
1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця.
Пайсці на раку.
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ (прымаўка).
2.перан. Няспынны паток чаго-н., вялікая колькасць.
|| нар.-паэт.рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
|| прым.рачны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1.аб чым, пра што і здадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.
С. аб забойстве.
2.аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.
Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.
3.каму, па чым. Даць паказанні на судзе.
С. па справе крадзяжу.
4.што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.
С. подпіс дырэктара.
|| зак.засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
zústoßen*
1.vt зачыня́ць (з трэскам)
2.vi(s)
1) (D) здара́цца (з кім-н.);
ein Únglück ist ihm zúgestoßenз ім зда́рылася няшча́сце
2) (auf A) вайск. нане́сці удар (па чаму-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
суме́сна, прысл.
Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны.Калачынскі./З прыназ. «з» утварае спалучэнне зТ. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм.
1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік.Броўка./убезас.ужыв.— Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву.Беразняк.
2.З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́здараж, ‑ы, ж.
Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава.Мележ.Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы.Хадкевіч.// Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю У саму бездараж вясною.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Тое, што і пасмейвацца. Дзед Талаш задаволена пасміхаецца: яго ваякі ведаюць службу.Колас.[Вера] пачала па-руску, паспрабавала па-нямецку, а італьянец стаяў і пасміхаўся сваім вялікім ротам з роўнымі белымі зубамі.Мікуліч.Ну а мяне Празвалі ўсе «паэтам» І пасміхаліся, Нібыта з дзівака.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імя́, імя́і імені, Д імю і імені, мн. імі і імёны, імяў, імён і імёнаў, н.
1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.
Уласнае і.
Яго і. — Сяргей.
2. Поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозвішчам.
Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.
3. Спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і, напр., у беларусаў: Брыль, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.
4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя.
Вучоны з сусветным імем.
5. Назва прадмета, з’явы.
Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.
6. У выразе: у імя́каго-чаго — у памяць, у гонар каго-, чаго-н. (высок.).
У і. дружбы.
7.у знач.прыназ.зР. Названы ў гонар каго-, чаго-н.
Тэатр і.
Янкі Купалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)