Арсена́л, Рус., укр. арсена́л. Беларускае слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе ў канцы XVII ст. з італ. (Шанскі, 1, А, 146) < арабск. Не зусім дакладна сцвярджэнне аб французскай крыніцы беларускага слова (Курс. суч., 166; БелСЭ, 1, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рыя. З рус. а́рия < іт. aria; у рускай мове з пачатку XVIII ст. (Фасмер, 1, 86). На італьянскую крыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 170, на рускае пасрэдніцтва — Крукоўскі, Уплыў, 84; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 91; Біржакава, 343.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́тва ’дратва’ (БРС, Касп., Шат.). Рус. дра́тва, укр. дратва ’тс’. Запазычанне з польск. dratwa, dratew. Слаўскі (1, 161–162) лічыць, што была зах.-слав. форма *draty (< с.-в.-ням. drāt ’тс’); параўн. і чэш. dratev (гл. Махэк₂, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жылі́на ’трама, жэрдка’ (палес., Нар. сл., 223). Рус. гом. жилинка (націск?) ’тонкі прут’. Магчыма, утворана ад наз. жыла суфіксам ‑ін‑а са знач. адзінкавасці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209). Жыла ў гэтым выпадку ў знач. ’галіны, жэрдкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыраво́ ’дрыгва’ (Сцяшк. МГ). Паводле Талстога (Геогр., 187), верагодна ад жыр (параўн. рус. жирная грязь); іншыя супастаўленні Талстога са словамі сало, маслявина не абавязкова маюць дачыненне, паколькі бел. жыр звычайна абазначае кармленне, а не тлушч. Гл. яшчэ жырны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заразі́ха ’расліна-паразіт Orobanche L.’ Рус., укр. зарази́ха ’тс’. Параўн. польск. zaraza, чэш., славац. záraza ’тс’. Паводле Махэка (Jména rostl., 217), чэш. з польск. Зважаючы на паразітны характар расліны, відаць, вытворны назоўнік з суф. ‑іха ад зараза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здра́вы ’моцны, дужы’ (красл., Сл. паўн.-зах.). Развіццё значэння, адзначаемае таксама для здаровы (гл.) на бел. глебе ў запазычанага рус. ці ц.-слав. здравый (< ст.-слав. съдравъ), вядомага яшчэ ў ст.-бел. помніках (Булахаў, Прыметнік, 3, 79–80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Кабе́лец, кобелец ’дыван’ (Нас.). Наяўнасць фанетычнай адзнакі (‑б‑ на месцы ‑в‑, параўн. рус. ковер) і супадзенне з польск. kobielec ’тс’ сведчаць пра запазычанне. Паводле лінгвагеаграфічнага крытэрыю, найбольш верагоднай крыніцай запазычання мог быць польскі перыферыйны дыялект. Параўн. каберац (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбародак, падбароддзя ’месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе’. Агульнаслав.: рус. подборо́док, укр. підборо́док, польск. podbródek, чэш. podbradek, славац. podbradok, серб.-харв. по̀дбрадак, славен. podbrádek, балг. подбрадък. Конфікснае ўтварэнне з прыст. pod‑ і суф. ‑ъk ад borda (гл. барада).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пад’елды́кваць, подʼелды́кваць, подболды́кваць, подвалды́кнуць ’падтакаць, падбіваць, падбухторваць’ (ТС), падʼілды́кнуць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. подъелды́кивать, подталды́кивать ’тс’, елде́жить ’сварыцца’. Мяркуючы па мноству фанетычных варыянтаў, гукапераймальнае, якое адлюстроўвае няяснае барматанне. Гродз. падгалдыкнуць (Сцяшк. Сл.), мабыць, дадаткова зазнала ўплыў дзеяслова галдзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)