малача́йнік, -у, м.

Тое, што і малачай.

|| прым. малача́йнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малачко́ гл. малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́бен, -бну, мн. -бны, -бнаў, м.

Кароткае набажэнства за чыё-н. здароўе, поспехі і пад.

Служыць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́кула, -ы, мн. -ы, -кул, ж.

Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

М. складаецца з атамаў.

|| прым. малекуля́рны, -ая, -ае.

Малекулярная вага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́льны гл. маліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Памяшканне для рэлігійных сходаў, службы і малітваў (звычайна ў сектантаў і нехрысціян).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто моліцца.

|| ж. мале́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нечкі, -ая, -ае.

Вельмі маленькі.

М. хлопчык стаяў у куточку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нне, -я, н.

1. гл. маліцца, маліць.

2. мн. -і, -яў. Шчырая просьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нства, -а, н.

Дзіцячы ўзрост, дзяцінства.

Шчаслівае м.