і́біс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўганогая птушка атрада галянастых з доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады.

Белы і.

|| прым. і́бісавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.

1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

2. Дурань, тупіца (разм., лаянк.).

|| ж. ідыётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Зрабіцца агрубелым, шурпатым ад ветру (пра твар, губы і пад.).

Твар абветрыўся.

2. Абсохнуць на ветры.

Збажына абветрылася.

|| незак. абве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвя́ць, -вя́ну, -вя́неш, -вя́не; -вя́ў, -вя́ла; -вя́нь; зак.

1. Страціць свежасць, панікнуць (пра расліны).

Абвяла лісце на дрэвах.

2. перан. Пазбавіцца сілы, энергіі, бадзёрасці; зрабіцца вялым.

А. ад зморанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мова якой-н. прафесійнай або сацыяльнай групы, насычаная спецыфічнымі словамі і выразамі, якія адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы.

Ж. маракоў.

|| прым. жарго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпада́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

Паадпадаў тынк.

У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.

Згрузіць мяхі пад п.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́яць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць веяць (у 2 знач.), дзьмуць.

Павеяў вецер.

Павеяла (безас.) вясной.

Ад яе ўсмешкі павеяла (безас.) цеплынёй і ласкай (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павылята́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Вылецець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Птушкі павыляталі са сваіх гнёздаў.

Ад выбуху павыляталі шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.

На хаду падноскі адарве (перан.: пра вельмі спрытнага чалавека).

|| прым. падно́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)