сапса́н, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал. У Венгрыі правялі вопыты па выкарыстанню сокалаў-сапсанаў як вартаўніком. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секве́нцыя, ‑і, ж.

1. Спец. Паўтарэнне якога‑н. матыву па ступенях гамы ўверх ці ўніз.

2. Разнавіднасць сярэдневяковых каталіцкіх песнапенняў.

[Ад лац. sequentia — праходжанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сексуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з палавымі адносінамі; палавы. Аўтары.. [японскай] парнаграфічнай стужкі паказалі шэраг агідных па сваёй бессаромнасці сексуальных сцэн. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склаве́ны, ‑аў.

Гіст. Старажытныя заходнеславянскія плямёны, якія паходзілі ад венедаў і насялялі тэрыторыю па поўнач ад сярэдняга і ніжняга Дуная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́лак, ‑лку, м.

Спец. Тонкая скура, якая атрымліваецца пры разразанні скур па таўшчыні. Спілак для скураной галантарэі. Абіванне мэблі спілкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Змерзлы. Ён проста, неяк па-вясковаму, падаў усім руку, схаладалую на ветры, мяккую і сціплую. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сценала́з, ‑а, м.

Птушка атрада вераб’іных, якая мае здольнасць лазіць па стромых скалах і жыве ў гарах Еўропы і Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяле́жыцца, ‑жыцца; зак.

Зляцець з перадка (пра калёсы). [Ціток:] — Пугаўём па кані і ходу, абы калёсы не сцялежыліся на павароце. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счытваць — счытаць.

2. У тэатры — чытанне п’есы па ролях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́ценькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сыты; дастаткова сыты. Па багата расквечаным поплаве снавалі сыценькія, нібы точаныя, цяляты. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)