рэманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Спец. уст. Папоўніць (папаўняць) колькасць коней у дарэвалюцыйнай арміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэтрансляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да рэтрансляцыі, служыць для яе. Рэтрансляцыйная станцыя. Рэтрансляцыйная вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцыпіе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Чалавек або жывёліна, якім перасаджваюць орган, тканкі, клеткі іншага арганізма.

[Ад лац. recipiens, recipientis — які атрымлівае, прымае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўзгарэ́цца, ‑рыцца; зак.

Спец. Загарэцца самаадвольна ў выніку ўзмоцненага акіслення, выкліканага прытокам паветра або хімічнай рэакцыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапрапелі́ты, ‑аў; адз. сапрапеліт, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Выкапнёвыя гаручыя рэчывы, якія ўтварыліся з сапрапелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяці́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Велічыня поўнага светлавога патоку, які выпрамяняецца адзінкай паверхні крыніцы святла. Свяцільнасць зоркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секстако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Акорд з трох гукаў, які ўключае інтэрвалы, тэрцыі і сексты.

[Ад лац. sextus — шосты і іт. accordo — акорд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакаліза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Набыццё зычным гукам складаўтваральных уласцівасцей.

2. Спевы на адных галосных гуках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куум, ‑у, м.

Спец. Разрэджаны стан газаў або паветра ў закрытым прыборы або пасудзіне; беспаветраная прастора.

[Лац. vacuum — пустата.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакцынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго.

Спец. Зрабіць (рабіць) засцерагальнае прышчапленне шляхам увядзення вакцыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)