АХІЕ́ЗЕР (Аляксандр Ільіч) (н. 31.10.1911, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
украінскі фізік, стваральнік навук.школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АН Украіны (1964). Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1940). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1934). З 1934 у Фізіка-тэхн. ін-це Украіны (Харкаў), адначасова (1940—75) у Харкаўскім ун-це. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы і інш. кірунках фізікі.
Тв.:
Квантовая электродинамика. 3 изд. М., 1969 (разам з У.Б.Берасцецкім);
Методы статистической физики. М., 1977 (разам з С.У.Пелятмінскім);
Электродинамика адронов. Киев, 1977 (разам з М.П.Рэкалам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ВЕРЫДЖ ((Beveridge) Уільям Генры) (5.3.1879, г. Рангпур, Бангладэш — 16.3.1963),
англійскі вучоны-эканаміст. Чл. Брытанскай акадэміі (1937). У 1919—37 дырэктар Лонданскай школыэканам. і паліт.навук. У 1940—44 прэзідэнт Каралеўскага эканам.т-ва. Паслядоўнік Дж.М.Кейнса, імкнуўся спалучыць яго ідэі з ліберальнай дактрынай, выступаючы за больш непасрэдны кантроль дзяржавы над эканомікай. Гал. тэма яго даследаванняў — беспрацоўе. У 1942 па даручэнні брыт. ўрада распрацаваў «план Беверыжда», які прадугледжваў спалучэнне дзярж. палітыкі поўнай занятасці з сац. страхаваннем і ўсеагульнай бясплатнай сістэмай аховы здароўя. Гэты план пакладзены ў аснову сац. палітыкі Вялікабрытаніі пасля 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (21.12.1897, в. Бяззубава Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — 1982),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1943). Герой Сав. Саюза (1936). Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў ваен. вучылішча (1917), авіяц. школу (1921). У 1930—35 у Ваен.-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. У 1936—37 удзельнік беспасадачных пералётаў (штурман) Масква — в-аў Уд (Чкалаў) і Масква—Паўн. полюс — ЗША з В.П.Чкалавым і Г.П.Байдуковым. З 1940 нач. Разанскай вышэйшай авіяц.школы штурманаў. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Берлінскай аперацыі 1945; гал. штурман паветр. арміі. У 1945—60 у Ваенна-паветр. акадэміі. Аўтар прац па аэранавігацыі.
бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі, муз. дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі Бельгіі (з 1882). Скончыў Брусельскую кансерваторыю (1855, клас Ф.Ж.Фетыса). Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельг. музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыі ням.муз. культуры. Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай муз.школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя); правёў рэформу муз. адукацыі. Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877). Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі бельг. музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТЛО́, Бертэло (Berthelot) П’ер Эжэн Марселен (25.10.1827, Парыж — 18.3.1907), французскі хімік, дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сінтэтычнага кірунку арган. хіміі. Скончыў Парыжскі ун-т (1849). З 1859 праф. Вышэйшай фармацэўтычнай школы ў Парыжы, у 1864—1906 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па арган. хіміі, хім. кінетыцы, тэрма- і аграхіміі, гісторыі хіміі. Сінтэзаваў арган. злучэнні розных класаў. Вынайшаў каларыметрычную бомбу, увёў паняцце экза- і эндатэрмічных рэакцый. У 1886—87 міністр асветы, у 1895 міністр замежных спраў Францыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики. Т. 1—2: Пер. с болг. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕХЗА́Д (Кемаледдзін) (1450-я г., г. Герат, Афганістан — 1535 ці 1536),
мініяцюрыст, прадстаўнік герацкай школы мініяцюры. Вучыўся ў Гераце. Майстар вытанчаных па малюнку і гучных па колеры, то экспрэсіўных, то лірычных шматфігурных дынамічных кампазіцый і партрэтаў. Сярод работ: мініяцюры рукапісу «Зафар-намэ» Шараф-эд-дзіна Алі Іездзі (каля 1494), ілюстрацыі да паэмы «Бустан» Саадзі (1487—88), да рукапісаў «Хамсе» Нізамі (мініяцюры 1493—94), партрэт Султана-Хусейна Байкара (1480-я г.) і інш.
К.Бехзад. Будаўніцтва мячэці. Мініяцюра да рукапісу «Зафар-намэ» Іездзі. Каля 1494.К.Бехзад. Цар Дарый і пастухі. Мініяцюра да паэмы «Бустан» Саадзі. 1487—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРД ((Beard) Чарлз Остын) (27.11.1874, Найтстаўн, штат Індыяна, ЗША — 1.9.1948),
амерыканскі гісторык, адзін з заснавальнікаў эканам. кірунку ў гістарыяграфіі ЗША. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1904—17 — праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку і ун-та ў Балтымары. Адзін з заснавальнікаў новай школысац. даследаванняў у Нью-Йорку (1919). З 1933 прэзідэнт Амер.гіст. асацыяцыі. Даследаваў уплыў эканомікі на развіццё грамадскіх ін-таў ЗША, ролю эканам. і сац. фактараў у гісторыі і інш.Асн. працы: «Эканамічнае тлумачэнне канстытуцыі ЗША» (1913), «Развіццё амерыканскай цывілізацыі» (т. 1—2, 1927, разам з М.Р.Бірд) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А КАПЭ́ЛА (італьян. a cappella),
шматгалосыя харавыя спевы без інстр. суправаджэння. Пашыраны ў нар. творчасці. Як стыль прафес.хар. мастацтва склаліся ў культавай поліфаніі ў канцы сярэднявечча, дасягнулі росквіту ў майстроў Нідэрландскай школы і Дж.Палестрыны. Для правасл. царквы спевы а капэлы — адзіная форма хар. мастацтва. З эпохі Адраджэння развіваюцца і ў свецкай музыцы. На Беларусі ранні свецкі жанр спеваў а капэлы — кант. У стылі а капэлы працавалі кампазітары розных эпох. Сярод бел. — В.Залатароў, М.Равенскі, А.Багатыроў, Р.Пукст, У.Алоўнікаў, Ю.Семяняка, Э.Тырманд, А.Мдывані, Л.Захлеўны, А.Бандарэнка і інш.
ваенна-навуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел.нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81-х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплектавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
В.М.Герасімаў.
Газета «Чырвоны сцяг» Аб’яднанай беларускай вайсковай школы (6 ліст. 1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Павел Сяргеевіч) (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982),
сав. матэматык; заснавальнік навук.школы па тапалогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1929 праф. там жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэ-прэзідэнт Міжнар.матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Комбинаторная топология. М.; Л., 1947;
Введение в общую теорию множеств и функций. М.; Л., 1948;