субвулканічная або жыльная горная парода сіенітавай групы, якая складаецца пераважна з буйных крышталёў калій-натрыевых палявых шпатаў, амфіболу або манакліннага піраксену.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флата́цыя
(англ. flotation = літар. плаванне)
метад абагачэння карысных выкапняў, заснаваны на ўсплыванні здробненых частак выкапня, у той час калі пустая парода асядае на дне абагачальнага прыстасавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
bedrock
[ˈbedrɑ:k]1.
n.
1) Geol. карэ́нная паро́да, скала́
2) Figur. мо́цныя падста́вы, грунт
3) Figur. найніжэ́йшы ўзро́вень, дно n.
4) гало́ўны пры́нцып
Honesty was the bedrock of his life — Сумле́ннасьць была́ гало́ўным пры́нцыпам у яго́ным жыцьці́
2.
adj.
асно́ўны, фундамэнта́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЛІ́НА,
пластычная асадкавая горная парода, якая складаецца пераважна з тонкадысперсных (менш за 0,01 мм) гліністых мінералаў (каалініт, мантмарыланіт, монатэрміт, галуазіт, гідраслюды і інш.). Як прымесі трапляюцца кварц, палявыя шпаты, кальцыт, аксіды жалеза, калоідныя рэчывы, арган. злучэнні і інш. Пры высыханні гліна захоўвае нададзеную ёй форму, а пасля абпальвання набывае цвёрдасць каменю. Разам з гліністымі сланцамі гліну ўтвараюць каля 50% парод асадкавай абалонкі Зямлі. Гал.хім. кампаненты гліны: крэменязём SiO2 (30—70%), гліназём Al2O3 (10—40%), вада H2O (5—10%).
Гліну адрозніваюць паводле саставу, паходжання, афарбоўкі, практычнай значнасці. Па генезісе вылучаюць гліны астаткавыя, якія ўзніклі ў выніку намнажэння на месцы гліністых прадуктаў выветрывання інш. парод, і асадкавыя, што ўтварыліся пры пераадкладанні. Часцей гліны з’яўляюцца сумессю трох ці больш мінералаў (полімінеральныя). Калі адзін з мінералаў пераважае, гліну называюць адпаведна: каалінітавыя, мантмарыланітавыя і г.д. У прамысл. адносінах вылучаюць 4 групы: легкаплаўкія; вогнетрывалыя і тугаплаўкія; кааліны; адсарбцыйныя (высокадысперсныя мантмарыланітавыя).
На Беларусі гліны трапляюцца ў адкладах усіх геал.сістэм. Мінеральна-сыравінная база рэспублікі ўключае 212 радовішчаў легкаплаўкіх, 6 — тугаплаўкіх глін, 9 радовішчаў гліністай сыравіны для вытв-сці аглапарыту, керамзіту і інш., а таксама радовішчы кааліну. Гліна выкарыстоўваецца ў вытв-сці цэглы, дрэнажных і каналізацыйных труб, вяжучых матэрыялаў, адсарбентаў, фармовачных сумесей, папяровай, гумавай і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліпары́т
(ад іт. Lipari = назва горада на Ліпарскіх астравах недалёка ад Сіцыліі)
магматычная горная парода, якая складаецца са шклопадобнай масы з украпленнямі украпінамі кварцу, плагіяклазу і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́рмур
(польск. marmur < лац. marmor, ад гр. maumaros = бліскучы)
крышталічная горная парода, складзеная пераважна з кальцыту, радзей даламіту, выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання будынкаў, стварэння помнікаў, скульптур і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мілані́т
(ад гр. mylon = млын)
сланцаватая метамарфічная горная парода, якая ўтварылася пры руху мас горных парод па паверхні тэктанічных разрываў, пры пераціранні і сцісканні мінералаў зыходных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
граўва́ка
(ад ням. grau = сыры + Wacke = разнавіднасць горнай пароды)
горная парода шэрага, чорнага, зялёнага колеру, якая складаецца з дробных кавалкаў асадачных, метамарфічных і вулканічных парод, пераважна сцэментаваных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ньюфа́ўндленд
(англ. Newfoundland = назва вострава ля ўсходніх берагоў Паўн. Амерыкі)
парода буйных службовых сабак з доўгай чорнай шэрсцю, якія выкарыстоўваюцца для выратавання тапельцаў і як вартаўнічыя; вадалаз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фокстэр’е́р
(англ. fox-terrier, ад fox = ліса + terrier = тэр’ер)
парода паляўнічых сабак групы тэр’ераў, якая выкарыстоўваецца для палявання ў норах на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)