дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, са Свіслацкага княства, уключанага ў ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. Да пач. 16 ст. мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв., пазней кіравалася намеснікам (дзяржаўцам) на ўмовах закладу, калі намеснік за пазычаную дзярж. казне суму мог карыстацца даходам з воласці. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка воласці (на левым беразе р. Бярэзіна) увайшла ў Аршанскі павет, невял. частка (на правым беразе) з мяст. Беразіно, сёламі Палажаны і Жорнаўка — у Мінскі павет. У 1775 у склад воласці ўваходзілі 3 мястэчкі і 30 вёсак, 577 дымоў; у 1790—651 дым. У 1793 Л.в. далучана да Рас. імперыі, захавала статус т.зв. старасцінскага дзярж. маёнтка ў Ігуменскім пав. Мінскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бада́й,
Разм.
1.часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! □ Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: — А бадай вас, бабы, вогнік!Бажко./убезас.ужыв.[Крукаў:] — Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла!Васілёнак./успалучэннізузмацняльнайчасціцай «жа». Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся...З нар.
2.пабочн. Выказвае дапушчэнне якой‑н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым‑н. Няма, бадай, па багаццю ўбораў прыгажэй пары года, чым восень.Ігнаценка.Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка «Якое жыццё — такія песні», як у сяле Азершчына.Мяжэвіч.
3.прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў.Бядуля.На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен.Навуменка.
•••
Бадай ці не... — падобна на тое, што.
Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:] — Бадай што, я згодзен з вамі.Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся.Чорны.Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНЦЭ́РН ПА БУДАЎНІ́ЦТВЕ І ЭКСПЛУАТА́ЦЫІ МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ І ВОДАГАСПАДА́РЧЫХ СІСТЭ́М, «Белмеліявадгас». Створаны ў 1993 на базе Мін-ва меліярацыі і аднаўлення зямель (б. Мінвадгас) як «Белвадгас», з 1995 сучасная назва. Уключае: ВА «Брэстмеліявадгас», «Гомельмеліявадгас», «Магілёўмеліявадгас», «Віцебсквадбуд», «Гроднавадбуд», «Мінсквадбуд», «Магілёўвадбуд», «Магілёўбуд», «Палесжылбуд», «Будіндустрыя» (з Беларускім экскаватарным заводам), трэсты «Калінкавічывадбуд», «Салігорсквадбуд», «Пінсквадбуд»; арэндныя прадпрыемствы «Брэствадбуд», «Гомельвадбуд», «Гомельсаўгасбуд»; акц.т-ва «Пінсксаўгасбуд»; каля 350 ПМК, міжраённыя ўпраўленні асушальных і арашальных сістэм (МААС), Мінскі доследна-эксперым.мех.з-д, шэраг з-даў жалезабетонных вырабаў (у Калінкавічах, Скідзелі, Хойніках і інш.). У складзе «Белмеліявадгаса» н.-д. і праектныя ін-ты «Белдзіправадгас» (Мінск) і «Палесседзіправадгас» (Пінск). Ажыццяўляе меліярац. і водагасп. буд-ва і эксплуатацыю меліярац. сістэм, навук.-тэхн. распрацоўкі і стварэнне праектаў па праблемах меліярацыі зямель, гасп. водакарыстання і рацыянальнага комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (29.6.1925, Мінск — 31.12.1992),
бел. біяхімік. Акад.АН Беларусі (1986, чл.-кар. з 1977), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскімед.ін-т (1950). З 1956 у Віцебскім, з 1959 у Гродзенскім мед. ін-тах. З 1970 заг. Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі, з 1985 дырэктар Ін-та біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах малекулярнай вітаміналогіі і біяхіміі алкагалізму, механізмах дзеяння тыяміну, стварэнні новых вітамінных і антывітамінных прэпаратаў, экалагічна выгадных азоцістых угнаенняў, ферментатыўным метадзе лячэння аміячных апёкаў вачэй, атрыманні кансервантаў для сіласавання кармоў, безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі малочнай сыроваткі. Чл.міжнар. саюза па біямед. вывучэнні алкагалізму.
Тв.:
Биологический компонент в генезисе алкоголизма. Мн., 1986 (разам з В.І.Сатаноўскай, М.М.Садоўнік);
Метаболические предпосылки и последствия потребления алкоголя. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫНСКІЯ,
княжацкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Родапачынальнікам лічаць кн. Мікіту Рапалоўскага. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мікіцінічамі. Валодалі Галоўчынам (адсюль прозвішча), Княжычамі, Водвай, Езднай і інш. Род згас у 1658. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Мацей Мікітавіч (каля 1470 — пасля 1536), сын Мікіты. У ВКЛ прыехаў у 1495 як сакратар дачкі Івана III Алены Іванаўны. Атрымаў маёнтак Княжычы каля Галоўчына і інш. Са сваіх маёнткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў. Яраслаў Мацеевіч (каля 1510—67), маршалак каралеўскі (1549), староста ковенскі (1567). Шчасны Яраславіч (?—1610 або 1611), дзяржаўца любашанскі, кашталян мінскі (1600). Аляксандр Яраславіч (каля 1570 — 12.5.1617), кашталян жамойцкі (1604), староста лідскі (1607), ваявода мсціслаўскі (1614). Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Канстанцін Яраславіч (?—1620), кашталян мсціслаўскі (1613). Ян (каля 1570—22.1.1631), чашнік ВКЛ (1624), удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Васіль Савіч) (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985),
бел.драматург.Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшы пед. (1933) ін-ты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913—15), у Дукорскай школе (1918—24, 1933—57), выкладаў бел. мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924—29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк». Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Вяселле» (нап. на аснове бел. вясельнага абраду, паст. БДТ 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, «Пад вішнёвымі садкамі» (1927) і «Песні нашых дзён» (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.
Тв.:
Чырвоныя кветкі Беларусі: П’есы. Мн., 1983;
у кн.: Шлях паэта. Мн., 1975.
Літ.:
Казека Я. Прызванне // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Антон Іванавіч) (н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фалькларыст. Канд.філал.н. (1978). Скончыў Мінскіпед.Ін-т (1959). З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Аўтар кніг «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «З любоўю да народа» (1989), «Тайны народнай песні» (1994), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980). Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»: «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зб-каў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЮ́К (Георгій Пятровіч) (н. 5.7.1923, в. Кастрычнік Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1952), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1959). З 1959 заг. сектара Ін-та філасофіі і права АНБССР, у 1973—96 праф.БДУ. Даследуе праблемы гісторыі, тэорыі і метадалогіі сацыялогіі, сац. структуры грамадства, сац. кіравання. Аўтар кн. «Прыкладная сацыялогія» (1979, перакладзена на кіт. мову ў 1985), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ («Уводзіны ў прыкладную сацыялогію», 1975) і інш.
Тв.:
Основные черты современного ревизионизма. Мн., 1961;
Банкруцтва буржуазных канцэпцый грамадства будучага. Мн., 1967;
Критика теории «единого индустриального общества». Мн., 1968;
Проблемы «массовой культуры» и «массовых коммуникаций». Мн., 1972 (разам з У.С.Баброўскім);
Sociocultural community of Polish and Belarus peoples // The Neigbourhood of cultures. Warsaw, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГАЛЁЎ (Васіль Барысавіч) (н. 25.5.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974), Бел.дзярж.эканам.ун-т (1994). З 1974 ст. інжынер магілёўскіх аб’яднанняў «Сельгастэхніка», «Хімвалакно», нам.нач. аддзела з-да «Электрарухавік», нам. дырэктара Рагачоўскага з-да «Дыяпраектар». У 1992—95 нам. старшыні Кантрольнай палаты, нач. Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1995—97 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 ліп. 1997 паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у органах Саюза Беларусі і Расіі, упраўлення інтэграцыяй Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рас. Федэрацыі, СНД і ўрадзе Рас. Федэрацыі — нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца нам. Старшыні Выканкома Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй Савета Белбізнесбанка. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1990—95, Вярх. Савета СССР у 1991. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДЧЫК (Яўген Паўлавіч) (н. 2.1.1925, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкахірургіі. Акад.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскімед.ін-т (1957). З 1965 заг. аддзела таракальнай хірургіі Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, з 1966 у Мінскім мед. ін-це (у 1974—96 заг. кафедры анкалогіі), адначасова з 1990 дырэктар Рэсп. навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы. Навук. працы па хірургіі стрававода, страўніка, шчытападобнай залозы. Сааўтар адкрыцця з’явы блока сінаптычнай перадачы пры ўздзеянні імпульснага магнітнага поля.
Тв.:
Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разам з І.А.Петуховым);
Рак щитовидной железы у детей. М., 1996 (разам з А.Ф.Цыбам, Я.Ф.Лушнікавым);
A new form of RET rearrangement in thyroid carcinomas of children alter the Chemobyl reactor accident (у сааўт.) // Oncogene. 1996. 13.