1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.
2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах.Колас.// Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.
3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.
4.перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць.// Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсо́хнуць, ‑сохне; пр. адсох, ‑ла; зак.
1. Адмерці, засохнуць.
2.Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць.Паслядовіч.Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца.Прыказка.
•••
Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох(лі)гл. язык.
Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі — клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што‑н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́жыць1, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак.
Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад. Хворы выжыў. □ Таполі абламала [бура] голле, паздзірала кару, але таполя выжыла — шуміць во і шуміць.М. Стральцоў.Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу.Новікаў.
•••
Выжыць з розуму — страціць памяць, здольнасць усведамляць.
вы́жыць2, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць свой дом, месца працы і пад.; выгнаць адкуль‑н. Выжыць з хаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой‑н. справе; прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.
3. Схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці. Саханюк звонка засмяяўся. — Ах вы, ідэалісты, ідэалісты. Ці надоўга х[о]піць вам гэтага ідэалізму?.. І тым не меней першы раз бачу чалавека, што так высока ставіць глуш ды яшчэ такую, як ваша.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць. //перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні. Калі бярэцца на цвет чаромха,.. — падае голас салавей. Ён ажывае ўвечары, ён нямее днём.Пташнікаў.Пазіраючы на паравозы, слухаючы свісткі,.. [Чарняхоўскі] нямеў ад захаплення.Мележ.
2.перан. Траціць адчувальнасць (ад холаду, стомы і пад.). Нямеюць, заходзяцца на марозе ногі.Лынькоў.[Скрынкі] уразаюцца ў плечы, паднятыя ўверх рукі нямеюць.Новікаў.// Рабіцца нерухомым, сціхаць. Вецер нямее, хмар не відаць.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.
1.(1і2ас.адз.неўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.
2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні.Дуброўскі.[Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою.Савіцкі.Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)