Пры́хваткам, пры́хваткамі ’ў перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі; нерэгулярна, урыўкамі’ (ТСБМ, Янк. 1, Клім., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 5), пры́хваткай, пры́хваткаю, прі́хваткі ’тс’ (Янк. 1, Скарбы; карэліц., ушац., полац., ЛА, 5), пры́хватам, прі́хватым ’тс’ (гарад., іўеў., ЛА, 5), пры́хвытым ’у момант, адразу; адным махам’ (Бяльк.). Да прыхваці́ць < хваціць, хватаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэрна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Памяшканне для сумеснага жыцця асоб, якія вучацца ў адной навучальнай установе або працуюць на адным прадпрыемстве. Студэнцкі інтэрнат. □ На вяселле Андрэй запрасіў хлопцаў, з якімі жыў у заводскім інтэрнаце. Шахавец.

•••

Школа-інтэрнат гл. школа.

[Ад лац. internus — унутраны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задаво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак., чым.

Палічыць што‑н. для сябе прыдатным, адпаведныя, дастатковым; адчуць задавальненне ад чаго‑н. Не задаволіліся карнікі адным наездам, дні праз два наведаліся яшчэ раз. Лобан. Спазнаўшы вялікае, ці маглі мы задаволіцца малым? Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залп, ‑а, м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак і пад. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. [Гарматныя стрэлы] то змаўкалі зусім, то грымелі рэдка, па адным, то разам цэлымі залпамі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дых, ‑у, м.

Разм. Дыханне. Хацелася крыкнуць, але перахапіла дых і адно толькі варухнуліся губы, а слоў ніякіх не атрымалася. Сабаленка.

•••

Адным дыхам (духам) — за адзін раз, вельмі хутка.

Затаіць дых гл. затаіць.

Ні слыху, ні дыху гл. слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наканава́цца, ‑нуецца; зак.

Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх. Хлопцы паскідалі рукзакі, адзенне і адзін за адным кінуліся ў возера. Сіняўскі. Вацяны сёлета адразу варажылі на сухое лета: паскідалі з гнязда малых — аж двое. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́бірак, ‑рка, м.

Абл. Ахапак, пласт сена, саломы і пад., набраны граблямі. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель на пярэбірку свежага сена. Дамашэвіч. У адным стозе Іван Касніцкі ўбачыў, што пярэбірак саломы навісае ўніз. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканцэнтрава́насць, ‑і, ж.

Вялікая колькасць, канцэнтрацыя каго‑, чаго‑н. у адным месцы. Сканцэнтраванасць войск на граніцы. // перан. Накіраванасць на адзін які‑н. прадмет; сабранасць (думак, увагі і пад.). Работа думкі патрабуе вялікай сканцэнтраванасці ўсёй увагі і эмацыянальнай свабоды. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэсліць.

2. у знач. прым. Пакрыты рознымі лініямі, штрыхамі. Скрэсленая карта.

3. у знач. прым. Які мае многа паправак, закрэсліванняў. Канстанцін Міхайлавіч паказвае скрэсленае партызанскае апавяданне ў адным паважным выданні. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)