hearing

[ˈhɪrɪŋ]

n.

1) слых -у m.; чу́тнасьць f.

His hearing is poor — Ён ма́е слабы́ слых

out of hearing — за мяжо́й чу́тнасьці

within hearing — у ме́жах чу́тнасьці

2) слу́ханьне n., разгля́д -у m. (спра́вы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

agrarian

[əˈgreriən]

1.

adj.

1) агра́рны, зяме́льны

agrarian laws — зяме́льныя зако́ны

an agrarian movement — агра́рны рух (у падтры́мку земляро́баў або́ за разьвіцьцё земляро́бства)

2) земляро́бскі

3) (пра расьлі́ны) дзікі́, палявы́

2.

n.

прыхі́льнік агра́рнае рэфо́рмы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

answerable

[ˈænsərəbəl]

adj.

1) адка́зны

You are answerable to him for it — Вы адказны перад ім за гэ́та

2) на які́ магчы́ма адказа́ць

That question is easily answerable — На тако́е пыта́ньне лёгка адказа́ць

3) адпаве́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

внуша́ть несов.

1. (вызывать) выкліка́ць; (возбуждать) абуджа́ць; (вселять) усяля́ць, пасяля́ць, надава́ць; (навевать) навява́ць; (лечить внушением) унуша́ць;

э́то внуша́ет мне отвраще́ние гэ́та выкліка́е (абуджа́е) у мяне́ агі́ду;

его́ вид внуша́ет мне опасе́ние за его́ здоро́вье яго́ вы́гляд выкліка́е ў мяне́ (пасяля́е ў мяне́, навява́е мне) бо́язь за яго́ здаро́ўе;

внуша́ть страх выкліка́ць страх;

2. (поучать) навуча́ць; угаво́рваць; (подговаривать) намаўля́ць; (убеждать) перако́нваць;

всегда́ внуша́л ему́, что необходи́мо занима́ться заўсёды ўгаво́рваў (перако́нваў) яго́, што трэ́ба займа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заложи́ть сов.

1. в разн. знач. залажы́ць, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть па́мятник залажы́ць по́мнік;

зало́жить осно́вы залажы́ць асно́вы;

у́ши заложи́ло ву́шы залажы́ла (пазаклада́ла);

заложи́ть ру́ки в карма́ны залажы́ць ру́кі ў кішэ́ні;

2. (заполнить пустое пространство) закла́сці, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть дымохо́д кирпичо́м закла́сці ко́мін цэ́глай;

3. (отдать в залог) залажы́ць, заста́віць;

4. (запрячь) запрэ́гчы, мног. пазапрага́ць, залажы́ць, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть тро́йку лошаде́й запрэ́гчы (залажы́ць) тро́йку ко́ней;

заложи́ть за га́лстук залажы́ць (залі́ць) за га́льштук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чи́стый в разн. знач. чы́сты;

чи́стая ко́мната чы́сты пако́й;

на чи́стом во́здухе на чы́стым паве́тры;

чи́стое бельё чы́стая бялі́зна;

чи́стое зо́лото чы́стае зо́лата;

чи́стый спирт чы́сты спірт;

чи́стый го́лос чы́сты го́лас;

чи́стая рабо́та чы́стая рабо́та;

чи́стая со́весть чы́стае сумле́нне;

чи́стая пра́вда чы́стая пра́ўда;

чи́стая при́быль чы́сты прыбы́так;

чи́стый вес чы́стая вага́;

принима́ть за чи́стую моне́ту прыма́ць (лічы́ць) за чы́стую мане́ту;

в чи́стом по́ле у чы́стым по́лі;

от чи́стого се́рдца ад шчы́рага сэ́рца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

статьI сов.

1. в разн. знач. стаць;

ни стать ни сесть ні стаць ні се́сці;

часы́ ста́ли гадзі́ннік стаў;

река́ ста́ла рака́ ста́ла;

стать ла́герем стаць ла́герам;

стать за стано́к стаць за стано́к;

стать на я́корь стаць на я́кар;

стать в па́ры стаць у па́ры;

стать на своё ме́сто стаць на сваё ме́сца;

2. (обойтись в какую-л. цену) разг. каштава́ць, абысці́ся; уско́чыць;

э́то мне ста́нет в копе́ечку гэ́та мне абы́дзецца (уско́чыць) у капе́ечку;

стать в тупи́к стаць у тупі́к;

его́ не ста́ло яго́ не ста́ла;

во что бы то ни ста́ло што б там ні было́, чаго́ б гэ́та ні каштава́ла;

ста́ло быть зна́чыць, такі́м чы́нам;

стать у вла́сти стаць на чале́ ўла́ды, узя́ць ула́ду;

стать на ра́вную но́гу (с кем-л.) стаць на ро́ўную нагу́ (з кім-небудзь);

стать поперёк го́рла стаць упо́перак го́рла;

стать поперёк доро́ги стаць упо́перак даро́гі;

стать на (чью-л.) сто́рону стаць (на чый-небудзь) бок;

стать на пути́ стаць на шляху́;

за чем де́ло ста́ло? у чым затры́мка?, што перашкаджа́е?;

за ним де́ло не ста́нет за ім затры́мкі не бу́дзе;

не привыка́ть стать не прывыка́ць;

с него ста́нет ён (гэ́та) мо́жа, ад яго́ мо́жна чака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

życie

życi|e

н. жыццё;

~e społeczne — грамадскае жыццё;

powołać do ~a — стварыць;

towarzyszka ~a — сяброўка жыцця, жонка;

odebrać sobie ~e — учыніць самазабойства;

do końca ~a — да канца жыцця; да скону;

w ~u nie — ні за што;

chcesz tam iść? – w ~u nie! — хочаш туды ісці? – ні за што!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

залі́ць 1, ‑лью́, ‑лье́ш, ‑лье́ і ‑лію́, ‑ліе́ш, ‑ліе́; пр. залі́ў, ‑ла́, ‑ло́; заг. залі́; зак., каго-што.

1. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой (пра ваду і інш. вадкасці); затапіць (у 1 знач.). Нешырокая рэчка за вёскай выйшла з берагоў і заліла паплавы. Сіняўскі. За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўся Кашыцкую нізіну. Шамякін. // перан. Пакрыць, запоўніць сабой якую‑н. прастору. Бясконцая плынь дэманстрантаў заліла.. вуліцы. «Маладосць». // перан. Выступіць на паверхню (пра бледнасць, чырвань і пад.). Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук. // перан. Напоўніць, запоўніць (пра святло, пахі, гукі і пад.). Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч. Мяккае святло заліло пакой. Мікуліч. Пахам чыстым, пахам спелым Усе прасторы заліло. Хведаровіч. // перан. Авалодаць, захапіць (пра пачуцці). Грудзі заліла гарачая хваля нейкага невядомага, незразумелага пачуцця. Гамолка.

2. Абліць, абпэцкаць якой‑н. вадкасцю. Заліць сшытак чарнілам. □ — От малая! — гаворыць [Марылька] на Люсю. — Усю сукенку малаком заліла. Брыль.

3. Затушыць вадой. Коля Булкін.. моўчкі старанна заліў вадой вогнішчы. Жычка. Прыйшлося заліць дровы і расчыніць акно. Даніленка.

4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець. Заліць вуліцу асфальтам. Заліць човен смалою. Заліць каток. □ Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.

5. Уліць у што‑н. якую‑н. вадкасць. Заліць ваду ў радыятар.

•••

Заліць вочы — выпіць многа спіртнога.

Заліць гора — напіцца з гора.

Заліць за гальштук (за каўнер) — тое, што і залажыць за гальштук (гл. залежыць).

Заліць за скуру сала каму — прычыніць каму‑н. вялікае зло.

залі́ць 2, залю́, зо́ліш, зо́ліць; незак., што.

Спец. Апрацоўваць шкуры растворам вапны для выдалення шэрсці. Заліць шкуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нішто́ 1, нічо́га, нічо́му, нішто́, нічы́м, ні аб чым, займ. адмоўны.

1. Ні адзін, ніякі прадмет, ніякая справа, з’ява і г. д. Штодня глядзеў я, безнадзейны, На ўсход і захад залаты, Сачыў за небам пільна, дбала, За кожнай хмаркаю на ім, Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала. Колас. Не відаць было ні вёскі, якую Сомік хацеў абмінуць, і нічога іншага, на чым магло б спыніцца вока. Крапіва. [Астаповіч] стаяў і не варушыўся. Час для яго цяпер не мераўся нічым. Чорны.

2. у знач. наз. нішто́, нескл., м. Пра каго‑, што‑н., хто (што) нічога сабой не ўяўляе, не мае ніякай цаны. [Лясніцкі:] — Вялікая сіла — мара. Чалавек без яе быў бы нішто. Шамякін.

•••

Без нічога ніякага — без дай прычыны; раптоўна.

За нішто — а) прадаць, купіць за вельмі нізкую цану, вельмі танна; б) без прычыны, без падставы, ні за што.

Звесці на нішто гл. звесці.

Звесціся на нішто гл. звесціся.

Нічога не варты гл. варты.

Нічога не выйдзе гл. выйсці.

Нічога не значыць гл. значыць.

Нічога не зробіш (не папішаш) гл. зрабіць.

Нічога не скажаш гл. сказаць.

Нічога падобнага — выраз рашучага адмаўлення, нязгоды.

нішто́ 2,

1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра. Кормяць нішто. □ Гэты [чалавек] нішто сабе адзеты, у чорнай кашулі, падпярэзан шырокім поясам. Колас. [Сярго:] А дома як, жывуць нішто? [Мелех:] Нішто... Глебка.

2. безас. у знач. вык. Хоць бы што; не шкодзіць. [Падлетак-дзяўчынка] ужо ў пару з маткай сядзіць за верацяном праз цэлыя зімовыя вечары — і нішто. Зарэцкі.

3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Ураджай нішто. □ Кабылка была нішто сабе, толькі худаватая. Чарнышэвіч. [Аграном:] — Нішто дзяўчына. Гаспадарлівая, відаць. Пальчэўскі. [Андрэй Барысавіч:] — Дык, кажаш, здароўе, матчына нішто сабе? Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)