наму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Нацярпецца мук, гора.

Н. ў вайну.

2. Вельмі стаміцца.

Н. ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго.

1. Многа, доўга памучыць каго-н., прынесці многа гора, мук.

2. Вельмі стаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намуштрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго.

Навучыць каго-н. муштроўкай, вышкаліць.

Н. салдат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намы́ліцца гл. мыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намы́ліць гл. мыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намы́ў, -мы́ву, м.

1. гл. намыць.

2. Грунт ля берага, намыты вадой.

|| прым. намыўны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. чаго. Вымыць нейкую колькасць.

Н. бялізны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Нанесці плынню, хвалямі.

Рака намыла водмель.

3. чаго. Прамываючы пароду вадой, здабыць нейкую колькасць чаго-н. (звычайна пра золата).

Н. золата.

4. што і чаго. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны.

Н. дамбу.

|| незак. намыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. намы́ў, -мы́ву, м. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намяжо́ўваць гл. намежаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намяка́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Размякаць ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

намяка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму на каго-што і без дап.

Рабіць намёкі, гаварыць намёкамі, не выказваць адкрыта сваёй думкі.

Н. на жаніцьбу.

|| зак. намякну́ць, -мякну́, -мякне́ш, -мякне́; -мякнём, -мекняце́, -мякну́ць; -мякні́.