We own the house and the land pertaining to it — Мы ма́ем дом і зямлю́, што да яго́ нале́жыць
2) мець дачыне́ньне да чаго́
pertaining to school — які́ ма́е дачыне́ньне да шко́лы
3) быць адпаве́дным чаму́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
су́працьісупро́ць, прысл. і прыназ.
1.прысл. На процілеглым баку ад каго-, чаго-н., прама перад кім-, чым-н.
Па левым баку вуліцы знаходзіцца Дом кнігі, а с. — Палац спорту.
Сядзець с.
2.прысл. Наперакор, насуперак каму-, чаму-н.
Галасаваць с.
3.каго-чаго, прыназ. з Р. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца.
Музей стаіць с. школы.
Старыя сядзелі на лавачцы пад клёнам с. іх хаты.
Стаяць адзін с. аднаго.
4.чаго, прыназ. з Р. Насустрач руху чаго-н.
Ісці с. ветру.
Плысці с. цячэння.
5.каго-чаго, прыназ. з Р. Для барацьбы з кім-, чым-н.
Лякарства с. грыпу.
Сродак с. камароў і маскітаў.
6.чаго, прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. адбываецца ці павінна адбыцца.
С. ночы ехаць нельга.
7.каго-чаго, прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння параўнальных адносін.
Рост прадукцыйнасці працы с. мінулага года.
8.у знач.вык. Не згодзен (разм.).
Ты згодзен? — Не, я с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
курс
(лац. cursus = ход, цячэнне)
1) напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і інш.);
2) кірунак у палітыцы, грамадскай і інш. дзейнасці;
3) цана, па якой прадаюцца каштоўныя паперы (аблігацыі, вэксалі і інш.);
4) аб’ём якога-н. навучання (напр. к. сярэдняй школы);
5) год навучання ў вьппэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе;
6) сістэматычны выклад якой-н. навуковай дысцыпліны, а таксама падручнік з такім выкладам (напр. к. фізікі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
план
(лац. planum = плоскасць)
1) чарцёж якой-н. мясцовасці, будынка, прадмета (напр. тапаграфічны п., п. горада, п. школы);
2) загадзя намечаная праграма мерапрыемстваў, выканання пэўнай работы (напр. пяцігадовы п.);
3) задума, праект, асноўныя рысы якой-н. работы (напр. п. даклада);
4) пэўны парадак, паслядоўнасць чаго-н. (напр. п. урока);
5) размяшчэнне чаго-н. у перспектыве;
6) спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (у тэарэтычным плане).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРАКІШВІ́ЛІ (Аракчыеў) Дзмітрый Ігнатавіч
(23.2.1873, Уладзікаўказ — 13.8.1953),
грузінскі кампазітар, музыказнавец. Нар.арт. Грузіі (1929). Акад.АН Грузіі (1950). Скончыў Маскоўскае муз.-драм. вучылішча (1901), археал.ін-т (1917). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі ў Маскве (1906). Праф. і дырэктар Тбіліскай кансерваторыі (з 1921). Адзін з заснавальнікаў груз.нац.муз.школы і фалькларыстыкі, стваральнік жанру груз. класічнага раманса. Сярод твораў: адна з першых груз. опер «Паданне пра Шата Руставелі» (1919), 3 сімфоніі, хары і інш. Сабраў і апублікаваў больш за 500 груз.нар. песень і інстр. мелодый. Аўтар прац аб груз. музыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
рускі мовазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1915), праф. Казанскага ун-та (1893). Вучань І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Працаваў у галіне агульнага, рус. і цюрк. мовазнаўства, фанетыкі і параўн.-гіст. граматыкі. Аўтар прац: «Нарысы па мовазнаўстве і рускай мове» (1901; 4-е выд. 1939), «Агульны курс рускай граматыкі» (1904; 5-е выд. 1935), «Уводзіны ў вывучэнне сучасных раманскіх і германскіх моў» (1953) і інш. У працах па рус. мове звяртаў увагу на некаторыя асаблівасці бел. мовы. У 1884 стварыў першую ў Расіі эксперыментальна-фанетычную лабараторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСКЛЕ́ПІЙ,
у грэчаскай міфалогіі бог лячэння, сын Апалона і німфы Караніды. Уменню лячыць навучыўся ў кентаўра Хірона. Калі Асклепій наважыўся ўваскрашаць памерлых, Зеўс забіў яго маланкай. Асклепія ўяўлялі ў вобразе барадатага мужчыны ў доўгім плашчы, які абапіраўся на абвіты змяёй кій. Асклепій быў асабліва папулярны ў г. Эпідаўр; найб. вядомыя свяцілішчы Асклепія на в-ве Кос, у г. Пергам, пры іх існавалі мед.школы. Яму прысвячалі рэльефы на свяцілішчах, яго выявы былі на гемах і манетах. У рым. міфалогіі Асклепію адпавядае Эскулап.
Асклепій. Рымская копія з грэчаскага арыгінала. 4 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАМЕ́ЦКІ (Аркадзь) (Абрам) Абрамавіч (н. 21.1.1923, Мінск),
бел. цымбаліст, педагог. Нар.арт. Беларусі (1970). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1939—41, 1946—47). З 1937 у аркестры нар. інструментаў Бел. філармоніі, з 1946 канцэртмайстар Дзярж.нар. аркестра БССР, у 1958—88 саліст Бел. філармоніі. У 1947—57 педагог Сярэдняй спец.муз.школы пры Бел. кансерваторыі. Рэпертуар Астрамецкага — цымбальныя творы бел. аўтараў, пералажэнні інстр. п’ес кампазітараў-класікаў. Выкананне вылучалася артыстызмам, яркай вобразнасцю. У 1979 даў першы ў гісторыі цымбалаў сольны канцэрт. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
першая школа вышэйшага ўзроўню на Украіне. Засн. каля 1576 К.В.Астрожскім у мяст. Астрог (цяпер горад у Ровенскай вобл.), вядомая пад назвай «акадэмія». Была асв. цэнтрам антыкаталіцкага кірунку. Выкладалі слав., грэч., лац. мовы, граматыку, арыфметыку, рыторыку, логіку, музыку, харавыя спевы. Першы рэктар — Г.Сматрыцкі. Пры школе дзейнічалі Астрожская друкарня і навук.-літ. гурток, члены якога выдавалі навуч. дапаможнікі, помнікі грэка-візант. пісьменства, палемічныя творы. Астрожская школа садзейнічала пашырэнню асветы сярод насельніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на адкрытыя пазней брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш. Спыніла дзейнасць у 1636.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУ́ЖАЎ (сапр.Пажараў) Аляксандр Аляксеевіч
(28.4.1874, Варонеж — 1.3.1953),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант.школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм. п’есы У.Шэкспіра і К.Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943.