ПРЫБЫЛЁВА-КО́РБА (Ганна Паўлаўна) (дзявочае Мейнгард; 21.11.1849, г. Цвер, Расія — 1939),
расійская рэвалюцыянерка-народніца. Ў 1874—77 у Мінску ўдзельнічала ў стварэнні Т-ва дапамогі вучням, зборы сродкаў на карысць нац.-вызв. руху балканскіх славян, у эвакуацыі параненых і хворых у рус.-тур. вайну 1877—78. У рэв. руху з 1879, са студз. 1880 чл. Выканкома «Народнай волі». Працавала ў рэдакцыі газ. «Народная воля». Удзельніца падрыхтоўкі замахаў на Аляксандра II. У 1882 арыштавана. Засуджана па працэсе 17-і на 20 гадоў катаргі. У 1905 амнісціравана, жыла ў Маскве; у 1909 арыштавана, выслана ў Мінусінск. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Усесаюзнага т-ва паліткатаржан.
Тв.:
«Народная воля»: Воспоминания о 1870—1880-х гг. М., 1926.
М.В.Біч.
т. 13, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ВЕРС (ням. Revers ад лац. reversum павернуты назад),
1) механізм для змены напрамку руху (вярчэння) машыны, рухавіка або асобных іх элементаў на адваротны. У рухавіках Р. найчасцей — крывашыпна-кулісны або кулачковы механізм, у станках — зубчастае зачапленне з дадатковым (прамежкавым) колам.
Р. наз. таксама сам працэс змены напрамку руху на процілеглы — рэверсаванне. Выкарыстоўваецца ў грузападымальных (падыманне, спуск), трансп, (уперад, назад) машынах і інш. У авіяц. і суднавых рухавіках рэверсавання дасягаюць паваротам лопасцей паветраных або грабных вінтоў, у эл. рухавіках пастаяннага току — зменай напрамку току ў абмотках узбуджэння, пераменнага току — пераключэннем дзвюх фаз абмоткі статара (робіцца з дапамогай эл. рэверсара).
2) Адваротны бок медаля, манеты, процілеглы аверсу.
3) У гандлёвым праве пісьмовае абавязацельства адной асобы другой, у якім даюцца гарантыі чаго-небудзь, засведчваецца што-небудзь.
т. 13, с. 545
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЯТЫВІ́СЦКАЯ МЕХА́НІКА,
фізічная тэорыя, якая вывучае законы руху часціц (цел) са скарасцямі, параўнальнымі са скорасцю святла ў вакууме.
Асн. ўраўненні Р.м. — рэлятывісцкае абагульненне 2-га закону Ньютана (гл. Ньютана законы механікі) і рэлятывісцкі закон захавання энергіі-імпульсу — грунтуюцца на пастулатах спец. адноснасці тэорыі. Рэлятывісцкая часціца характарызуецца поўнай энергіяй
і імпульсам
, дзе E0 = mc2 — энергія спакою часціцы з масай m; — скорасць часціцы; c — скорасць святла ў вакууме. З сувязі, якая існуе паміж велічынямі E і вынікае, што E2/c2 − p2 = m2c2 з’яўляецца інварыянтам (закон захавання энергіі-імпульсу). Пры скарасцях руху цел v ≪ c Р.м. пераходзіць у класічную механіку.
т. 14, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРБЕДА́РЫ,
сарбадары (перс. — іпыбенікі), удзельнікі нар. руху ў Цэнтр. Азіі і Усх. Іране ў 14 ст. Заснавальнік руху С. — шэйх Халіфэ, які выступіў у г. Харасан з пропаведдзю шыізму супраць правіцеляў-сунітаў. Пасля забойства ў 1335 Халіфэ яго справу працягваў шэйх Хасан Джуры. Ён заснаваў асобнае рэліг. брацтва (тарыкат), падтрыманае насельніцтвам Харасана. У выніку нар. паўстання ў Харасане С. захапілі г. Себзевар, які зрабілі сваёй сталіцай (1337), потым — Нішапур і Тус. Галава С. — Веджых-ад-дзін Масуд абвясціў сябе султанам. У 1353 С. разбілі войска апошняга правіцеля Хулагуідаў дзяржавы Туга Цімура. З часам дзяржава С. ператварылася ў звычайную феад. дзяржаву, якая была знішчана войскамі Цімура ў 1381. Паўстанні С. адбыліся таксама ў Самаркандзе (1365), Кермане (1373—74) і Себзевары (1383).
т. 14, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кавіта́цыя
(ад лац. cavitas, -atis = поласць, яма)
утварэнне пузыркоў у вадкасці ў выніку змяншэння ціску пры яе хуткім руху або пад дзеяннем ультрагуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кінеты́чны
(гр. kinetikos)
1) які мае адносіны да кінетыкі;
2) звязаны з рухам;
к-ая энергія — энергія цела, якое рухаецца, энергія механічнага руху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лала́рды
(англ. lollards, ад гал. lollaerd = які шэпча малітвы)
удзельнікі антыкаталіцкага сялянска-плебейскага руху ў Англіі, Нідэрландах, Германіі 14 ст., які папярэднічаў Рэфармацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
макі́
(фр. maquis)
французскія партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення ў 1940—1944 гг. супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў; назва паходзіць ад назвы хмызняку (гл. маквіс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтаблакіро́ўка
(ад аўта- + блакіроўка)
1) сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў, 2) аўтаматычнае змяненне рэжыму работы тэхнічнага аб’екта (машыны, апарата і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрамеха́ніка
(ад гідра- + механіка)
раздзел механікі, які вывучае законы руху (гідрадынаміка) і раўнавагі (гідрастатыка) вадкасцей і газаў і іх узаемадзеяння з цвёрдымі целамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)