1. -у. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.
З. развіцця прыроды.
З. нераўнамернага развіцця капіталізму.
2. -а. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.
Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.
Кодэкс законаў аб працы.
Рабіць па законе.
3. -у. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.
Загад камандзіра — з. для падначаленых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́нік, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.
Падвесці вынікі работы за дзень.
Вынікі конкурсу.
2. Паказчык майстэрства (звычайна спартыўнага).
В. плаўца.
В. забегу на сто метраў.
Лепшы в. дня.
3. Тое, што вынікае з чаго-н., з’яўляецца лагічным вывадам.
Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы.
Пажар быў вынікам нядбайнага абыходжання з агнём.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пот, -у, М по́це, мн. паты́, пато́ў, м.
Вадкасць, якая выдзяляецца падскурнымі залозамі.
Працаваць да поту.
Гэта справа патрабуе нямала поту (перан.: працяглай, напружанай працы). Да сёмага поту (да знямогі; разм.). Потам і кроўю здабыць што-н. (перан.: шляхам вялікіх намаганняў; высок.). Увагнаць у п. каго-н. (змардаваць напружанай працай; разм.). Шыбы пакрыліся потам (перан.: запацелі).
|| прым.по́тавы, -ая, -ае.
Потавыя залозы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.
Усё высветлілася ў працэсе працы.
П. развіцця.
Вытворчы п.
2. Актыўнае развіццё хваробы.
Запаленчы п.
П. у лёгкіх.
3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.
Грамадзянскі п.
Выступаць на працэсе.
|| прым.працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
П. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тапі́ць¹, таплю́, то́піш, то́піць; незак.
1.каго-што. Прымушаць тануць, затапляць.
Т. варожыя караблі.
2.перан., каго-што. Губіць, выдаючы, нагаворваючы на каго-н. (разм.).
3.перан., што. Заглушаць у сабе (думкі, пачуцці і пад.; разм.).