САЛО́ДКІ (Уладзімір Іванавіч) (н. 1.9.1956, чыг. ст. Галынец Магілёўскага р-на),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Муж С.А.Салодкай. Скончыў Мінскіін-т культуры (1985). З 1979 артыст Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1984 — ансамбля нар. музыкі «Свята». З 1985 спявае ў дуэце з Салодкай. З 1994 адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля нар. песні «Вяселле», з 1996 саліст Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары бел., рус., укр.нар. песні, а таксама аўтарскія творы, у т. л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У.Будніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Мікалай Фёдаравіч) (н. 2.1.1949, в. Асіннікі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскімед.ін-т (1972). З 1978 у Мінскім мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры, адначасова ў 1987—91 дэкан, з 1991 прарэктар).
Навук. працы па механізмах патагенезу, ранняй дыягностыцы, метадах лячэння і прафілактыцы сістэмных захворванняў злучальнай тканкі і суставаў, тэрапеўт. праблемах у галіне кардыялогіі, пульманалогіі і гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Остеопороз: Практич. руководство для врачей. Мн., 1997;
Глюкокортикостероидные гормоны в клинике внутренних болезней. Мн., 2000;
Ревматоидный артрит: Пробл. диагностики и лечения. Мн., 2000 (разам з В.Я.Ягурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак.
1.зінф. Даваць абяцанне што‑н. зрабіць. Крысціна ідзе на спатканне з незнаёмым мужчынам, які абяцаў знайсці ёй працу.Васілевіч.Сам не мае, а другому абяцае.Прыказка.//каго-чаго, каго-што і каму-што. Даваць абяцанне каму‑н. аддаць, перадаць што‑н. у яго распараджэнне. За галаву Ціхана мінскі губернатар абяцаў тады вялікія грошы.Бядуля.Нашы сцежкі сышліся зусім нечакана. Ды я ні разу яшчэ не падумаў, што лёс абяцаў мне не гэтую.Брыль.
2.што і без дап. Выклікаць якія‑н. спадзяванні, падаваць надзеі на што‑н. Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала.Колас.Я хапаўся за ўсякую думку, якая магла абяцаць які-небудзь ратунак.Якімовіч.
•••
Абяцаць залатыя горы — вельмі многа абяцаць, не клапоцячыся аб выкананні абяцанага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1869). Скончыў Царскасельскі ліцэй (1829). З 1838 флігель-ад’ютант імператара Мікалая I. З 1844 у дзеючай арміі на Каўказе, у 1849 у Венгрыі, у 1853—56 на Балтыйскім тэатры ваен. дзеянняў Крымскай вайны. З крас. 1866 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У кастр. 1866 — сак. 1868 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал. начальнік Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. З мэтай пашырэння ў краі сац. базы самадзяржаўя лічыў неабходным аслабіць рэпрэсіі і абмежаванні ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання 1963—64. З 1868 член, з 1881 старшыня дэпартамента дзярж. эканоміі Дзярж. савета Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАНЬКО́Ў (Арцём Яфімавіч) (н. 29.1.1924, в. Саламір’е Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1986), праф. (1995). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1955). У 1960—92 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1992 заг. кафедры бел. мовы пры прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы ў галіне лексікі, дыялекталогіі, гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: Сацыялінгвістычны нарыс» (1982). Сааўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994); «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1988—89), тлумачальных слоўнікаў бел. і рус. моў для сярэдняй школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНО́ВІЧ (Іосіф Робертавіч) (н. 3.12.1928, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1987). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па лячэнні пераломаў, несапраўдных суставаў і дэфектаў касцей, эндапратэзаванні суставаў, дыягностыцы і лячэнні спінальных хворых і касцявых пухлін. Аўтар спосабу лячэння пераломаў мышчалак сцегнавой і вялікагалёначнай касцей з дапамогай спіц і клямара без ускрыцця каленнага сустава.
Тв.:
Остеосинтез металлическими спицами. Мн., 1969 (разам з Л.Я.Грыгор’евым);
Повреждения коленного сустава. Мн., 1971;
Заживление переломов костей: Эксперимент. и клинич. исслед. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЧУ́К (Вікторыя Яфімаўна) (н. 7.7.1944, с. Княжыкі Чаркаскай вобл., Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла вучылішча прыкладнога мастацтва ў г. Косаў (Украіна; 1964), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). З 1970 працавала на Мінскім маст.-вытв. камбінаце, з 1983 у акцыянерным т-ве «Мінскі фарфоравы завод». Працуе ў кераміцы. Выканала манум.дэкар. пано для паштамта ў г. Дзяржынск — «Гісторыя пошты» (1980), для Мядзельскага музея нар. славы — «Стары Мядзел», «Новы Мядзел». «Вялікая Айчынная вайна», «Старадаўнія рамёствы», «Фальклор» (усе 1983—87). Аўтар дэкар. пластыкі «Праметэй» (1975), «Сям’я» (1976), «Сілуэты часу» (1977), «Васількі» (1985) для Нац.т-ра імя Я.Купалы, сервізаў «Успамін» (1986), «Чараіт» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗІПРАСУ́ВЯЗЬ», Дзяржаўнае праектнае і навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 як Мінскі аддзел комплекснага праектавання ін-та «Дзіпрасувязь» (Масква). З 1970 Мінскае аддзяленне маск. ін-та «Дзіпрасувязь-1», з 1989 ін-т «Дзіпрасувязь-6» Мін-ва сувязі СССР, з 1992 Дзярж.ін-т па вышуканнях і праектаванні збудаванняў сувязі «Дзіпрасувязь». З 1996 сучасная назва. Вядучы н.-д. і праектны ін-т у галіне сувязі, галаўная арг-цыя па метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі сродкаў сувязі на Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прадпрыемстваў і збудаванняў сувязі, правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні асобных відаў тэхнікі, сувязі, навук. забеспячэнне сістэмы стандартызацыі і сертыфікацыі тэхнікі сувязі, сертыфікацыя абсталявання электрасувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСКІ (Сямён Львовіч) (20.10.1920, Мінск — 14.1.1992),
бел. перакладчык. Канд.філал.н. (1961), дац. (1965). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1947). З 1947 працаваў у БДУ, з 1962 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Друкаваўся з 1957. Перакладаў з англ., франц., ісп. і ням. моў. На бел. мову пераклаў раманы П.Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), І.Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1979), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (1988), Дж.Э.Стэйнбека «Гронкі гневу» (1993), п’есу Э.Заля «Наследнікі Рабурдэна» (паст. 1960), аповесці Л.Рэна «Негр Нобі» (1962), П.Джойса «Цікі» (1977), Д.Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), зб. казак Г.Прокапа «Пятае кола» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАЎЛЁЎ (Васіль Пракопавіч) (н. 27.5.1931, в. Раздзел Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1986). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1954). З 1957 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі. Друкуецца з 1957. Даследуе гісторыю бел. л-ры, тэарэт. праблемы бел.літ.-знаўства, паэтыку маст. твора. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969; на рус. мове 1977), кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (1971), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Магчымасць рэалізму» (1982).
Тв.:
Структура твора: Рух сюжэтна-кампаз. форм. Мн., 1978;
Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., 1991.