ЛАНДВЕ́Р (ад ням. Land зямля, краіна + Wehr абарона),
катэгорыя ваеннаабавязаных запасу 2-й чаргі і другачарговыя вайсковыя фарміраванні, якія ствараліся з іх у ваен. час у Германіі, Прусіі, Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі ў 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Мацюшка, бел. дойлід 2-йпал. 17 ст. Кіраваў адной з арцелей будаўнікоў, якая аднаўляла крапасныя збудаванні Полацка, разбураныя ў 1579 войскамі Стафана Баторыя. Паставіў (да 1655) у Верхнім замку васьмігранную двух’ярусную шатровую вежу Мошна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ДАРВІНІ́ЗМ,
кірунак у грамадазнаўстве канца 19—1-йпал. 20 ст., які ўзнік пад уплывам тэорыі Ч.Дарвіна і абвясціў заканамернасці біял. эвалюцыі і прынцыпы натуральнага адбору вызначальнымі фактарамі ў развіцці грамадства. Гл.Дарвінізм сацыяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУНДЫ́ЗМ (ад ням. Stunde гадзіна, час малітвы),
пратэстанцкая плынь у 2-йпал. 19 ст. ў Расіі і на Украіне. Узнік на Пд Расіі пад уплывам ням. каланістаў, у канцы 19 ст. прыхільнікі Ш. зліліся з баптыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Quod non videt oculus, cor non dolet
Чаго не бачыць вока, аб тым сэрца не смуткуе.
Чего не видит глаз, о том сердце не печалится.
бел. Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць. Як з вачэй, то і з думкі/то і з сэрца. Абы з воч, дык і з памяці проч. Вочы не бачаць, то й душа/сэрца не баліць.
рус. С глаз долой ‒ из сердца вон. Чего глаза не видят, тем сердце не бредит. Вон из глаз, вон из сердца.
фр. Cœur oublie ce que l’œil ne voit (Сердце забывает то, чего глаз не видит). Loin des yeux loin du coeur (Далеко от глаз, далеко от сердца).
англ. What the eye does not see the heart does not get upset over (Чего не видит глаз ‒ не расстраивает сердце). Out of sight out of mind (С глаз долой ‒ долой из памяти).
нем. Was das Auge nicht sieht, bekümmert das Herz nicht (Чего не видит глаз, то не заботит сердце).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-йням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНЕ́ТКА-ПЛАН, Уінетка-план,
адна з сістэм арганізацыі навуч. работы ў пач. школе, адметнай рысай якой з’яўлялася спалучэнне індывідуалізаванага навучання з некаторымі формамі калект. работы (дыспуты, гурткі і інш.). Узнік у 1919—20 у ЗША. Аўтар К.Уошберн — інспектар школ Уінеткі — прыгарада Чыкага (адсюль назва). Атрымаў сусв. вядомасць у 1920—30-я г.
Паводле гэтай сістэмы настаўнік пераважна толькі назіраў за заняткамі вучняў і ў патрэбных выпадках дапамагаў. Навуч. матэрыялы былі разлічаны на дасягненне вучнямі канкрэтна вызначаных вучэбных мэт і прапрацоўваліся ў 1-йпал. дня індывідуальна ў аптымальным для кожнага вучня тэмпе. Індывідуалізацыя навучання па «акадэмічных» школьных дысцыплінах дапаўнялася сумеснай дзейнасцю вучняў у 2-йпал. дня, якая была накіравана на пераадоленне іх раз’яднанасці і прывучала да калект. працы. Дыдактычныя асаблівасці Вінетка-плана вызначылі практыку праграмаванага навучання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Іванавіч [4.10.1800, Магілёўская губ. (паводле інш. звестак Чарнігаўская губ.) — 21.1.1869], удзельнік руху дзекабрыстаў. Па маці звязаны сваяцтвам з Г.Каніскім. Выхоўваўся ў Дваранскім палку ў Пецярбургу. З 1820 служыў у 8-йартыл. брыгадзе ў г. Наваград-Валынскі (цяпер Жытомірская вобл. Украіны). У 1823 уступіў у Т-ва з’яднаных славян. Сааўтар новага статута і праекта рэарганізацыі т-ва (1824—25). Вёў агітацыю сярод салдат і афіцэраў 8-йартыл. брыгады. У час паўстання Чарнігаўскага пях. палка (29.12.1825—3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайск. часці. 20.1.1826 арыштаваны, накіраваны ў Пецярбург. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Па царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і высланы ў Сібір на катаржныя работы. Пасля сканчэння тэрміну катаргі (1839) жыў на пасяленні ў г. Пятроўскі Завод (зараз Пятроўск Забайкальскі Чыцінскай вобл., Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКЗА́МЕТР (ад гекса... + ...метр),
вершаваны памер у антычным вершаскладанні; 6-стопны дактыль з усечанай на адзін склад 6-й стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя 5-й, дактылі маглі заменьвацца спандэямі. Цэзура, якая рассякае звычайна 3-ю стапу, падзяляе вершарад на дзве часткі (-◡◡-◡◡-//◡◡-◡◡-◡◡-).
Найб. пашыраны памер антычнай л-ры («Іліяда» і «Адысея» Гамера, паэмы і вершы Феакрыта, Вергілія, Авідзія, Гарацыя і інш.). Выкарыстоўваўся ў паэмах, гімнах, пасланнях, нярэдка спалучаўся з пентаметрам, утвараючы элегічны двуверш.
Памерам гекзаметра шырока карысталіся сярэдневяковыя бел. паэты-лаціністы («Песня пра зубра» М.Гусоўскага). У сілаба-танічным вершаскладанні гекзаметр звычайна перадаецца спалучэннем дактыляў з харэямі і выкарыстоўваецца ў перакладах антычнай паэзіі. У бел. паэзіі імітацыя гекзаметра ёсць у вершы М.Багдановіча «Непагодаю маёвай», у перакладах «Іліяды» Ю.Дрэйзіным, Б.Тарашкевічам, у стылізацыях антычных тэм і інш.