увагрэ́цца, увагрэюся, увагрэешся, увагрэецца; пр. увагрэўся, ‑грэлася; зак.
Тое, што і угрэцца. — Чаго там мокнеш, швагер? — .. гукнуў яго Даніла. — Увагрэўся, то і прастыць нядоўга. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увамле́ць, увамлею, увамлееш, увамлее; пр. увамлеў, ‑млела; зак.
Тое, што і умлець. [Дарахвей:] — Калі праўду казаць, дык я і ўвамлеў, быццам мяне хто варам абліў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утварэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. утвараць — утварыць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што ўзнікла ў выніку якога‑н. дзеяння, працэсу. Тлушчавыя ўтварэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармаваць.
2. Тое, што і форма (у 6 знач.). Хлебная фармоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і хапацца. [Боганчык] бег, угрэўшыся, як у лазні, расшпіліў сарочку і хватаўся ў дзве рукі за грудзі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цно́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і цнатлівы (у 1 знач.). Якуб Колас падае чыстыя высакародныя адносіны паміж героем аповесці і Алёнкай — разумнай, цнотнай дзяўчынкай. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялёпкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і цялёпкацца. Чаравікі ў Шуры распаўзліся дазвання: з правага вылез, цялёпкае па гразі ражок чорнай анучы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
членападзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і членараздзельны. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатам сціснутымі зубамі, але не сказаў ніводнага членападзельнага слова. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́фкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і чуфыкаць. У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфкаць і балбатаць цецерукі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыно́ўніцтва, ‑а, н., зб.
1. Чыноўнікі. Гарадское чыноўніцтва.
2. перан. Бюракратычна-фармальныя адносіны да сваёй працы, раўнадушныя адносіны да людзей. Адкуль у яго тое чыноўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)