шкату́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных рэчаў.

Музычная шкатулка — механічны завадны музычны інструмент у выглядзе скрыначкі, з якой гучыць якая-н. мелодыя.

|| прым. шкату́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.

|| прым. шлю́завы, -ая, -ае і шлю́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дзе́ля ’дзеля, для’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. укр. дыял. ділядля’, ст.-польск. dzielaдля’, ст.-слав. дѣлꙗ. Прасл. *dělʼa (звязана з прасл. *dělo). Як семантычную і марфалагічную паралель параўн. лац. causa ’справа’, causāдля’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 234–235; Фасмер, 1, 497; Слаўскі, 1, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mecca [ˈmekə] n.

1. Ме́кка (горад)

2. mecca (for) ме́кка, ме́сца пало́мніцтва;

Florence is a mecca for students of Art History. Фларэнцыя – месца паломніцтва для тых, хто вывучае гісторыю мастацтва.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

message [ˈmesɪdʒ] n.

1. паведамле́нне;

leave a message for smb. пакі́нуць паведамле́нне для каго́-н.

2. пасла́нне

3. ідэ́я (кнігі, п’есы і да т.п.)

get the message infml зразуме́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nifty [ˈnɪfti] adj. infml

1. спры́тны, уме́лы

2. эфекты́ўны, кары́сны і про́сты адначасо́ва;

a nifty little gadget for peeling potatoes эфекты́ўная невялі́кая прыла́да для абіра́ння бу́льбы

3. прыва́бны, элега́нтны, мо́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

application [ˌæplɪˈkeɪʃn] n.

1. прымяне́нне, ужыва́нне, скарыста́нне

2. зая́ва, прашэ́нне;

an application form бланк (для заявы)

3. нама́званне (лячэбнай мазі, крэму і да т.п.)

4. : a database application камп’ю́тарная прагра́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

layman [ˈleɪmən] n. (pl. -men)

1. непрафесіяна́л; дылета́нт;

a book for laymen кні́га для шыро́кага ко́ла чытачо́ў

2. eccl. чалаве́к, які́ не ма́е духо́ўнага зва́ння, але́ нале́жыць да хрысція́нскай царквы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

photocopy2 [ˈfəʊtəʊˌkɒpi] v. фотакапі́раваць, ксеракапі́раваць, рабі́ць фотако́пію або́ ксерако́пію;

Can you get these photocopied for me by 5 o’clock? Вы можаце зрабіць для мяне гэтыя фотакопіі да пяці гадзін?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

walker [ˈwɔ:kə] n.

1. скарахо́д; хадо́к;

a longdistance walker скарахо́д на до́ўгія дыста́нцыі

2. хадо́к;

I’m not much of a walker. З мяне благі хадок.

3. хадуно́к (для дзіцяці, інваліда)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)