маёнтак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зямельнае ўладанне памешчыка, а таксама панскі двор, сядзіба.

Панскі м.

|| прым. маёнткавы, -ая, -ае і маянтко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Афіцэрскае званне, рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прым. маёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёўка, -і, ДМ маёўцы, мн. -і, маёвак, ж.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1 Мая.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды.

Выехаць на маёўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажарыта́рны, -ая, -ае.

У выразе: мажарытарная сістэма — сістэма выбараў, пры якой у лік выбраных трапляюць кандыдаты партыі, якая атрымала большасць галасоў у дадзенай акрузе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажджэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Металічны таўкач.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажджэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Драбіць, таўчы, раздрабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажлі́вы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і магчымы.

|| наз. мажлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца тоўстым, мажным.

З гадамі пачынаю м.

|| зак. памажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажны́, -а́я, -о́е.

Дзябёлы, поўны, моцнага целаскладу.

М. мужчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажо́р, -у, м.

1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спец.).

2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

Быць у мажоры.

|| прым. мажо́рны, -ая, -ае.

М. тон.

М. настрой.