СА́МУЭЛЬСАН (Samuelsson) Бенгт Інгемар (н. 21.5.1934, г. Хальмстад, Швецыя),
шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН, замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў мед. каледж Лундскага ун-та. З 1958 у Каралінскім ін-це (з 1972 праф., з 1982 рэктар), у 1967—72 праф. Стакгольмскага каралеўскага вет. каледжа. Вылучыў і ўстанавіў хім. структуру і біяхім. якасці некат. простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай к-ты, а таксама, што арахідонавая к-та і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядз. клетках жывёльных арганізмаў. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрэмам і Дж.Р.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЫХ МУЗЫ́ЧНЫ,
здольнасць чалавека ўспрымаць, запамінаць, уяўляць асобныя якасцігукаў музычных, адчуваць функцыян. сувязі паміж імі; неабходная перадумова кампазітарскай і выканальніцкай дзейнасці. Вылучаюць асн. віды С.м.: абсалютны (здольнасць распазнаваць, вызначаць, уяўляць абс. вышыню асобных муз. гукаў) і адносны, ці інтэрвальны (здольнасць выяўляць гукавышынныя суадносіны паміж гукамі). С.м. ўключае пачуцці ладавае і рытму, слых меладыйны, гарманічны і інш. Існуе спецыфічная яго форма — унутраны слых (муз.-слыхавыя ўяўленні) — здольнасць мысленна ўяўляць асобныя гукі, меладычна-тэмат. развіццё, гарманічную паслядоўнасць, тэмбрава-каларыстычныя фарбы, тэмп, дынаміку, агогіку, драматургію муз. твора і інш.; неад’емная якасць прафесіяналізму выканаўцы. С.м. развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе заняткаў музыкай, у прыватнасці сальфеджыо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКО́ВАЕ МАСТА́ЦТВА,
творы жывапісу, скульптуры і графікі, якія маюць самаст. характар, свабодныя ад прамых утылітарных функцый і не прызначаныя для ансамбля ў якасці яго састаўной і неад’емнай часткі. Назва ад «станка», на якім ствараюцца творы С.м., — мальберт, скульптурны станок. Творы С.м. разглядаюцца адасоблена ад наваколля, іх значэнне не мяняецца ад месца, дзе яны знаходзяцца, хаця ўмовы экспанавання і асвятлення могуць спрыяць альбо перашкаджаць поўнаму раскрыццю іх якасцей. У эпоху Адраджэння, з распадам універсальных комплексаў, характэрных для сярэдневякоўя, С.м. стала адной з умоў росквіту маст. культуры. У 17—20 ст. С.м. з яго псіхалагізмам, шматграннасцю і багаццем нюансаў — асн. род маст. творчасці, вызначальны ў жыцці грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭАЛІ́ТЫ (ад грэч. zeō кіплю + lithos камень),
група мінералаў з класа сілікатаў, водныя алюмасілікаты кальцыю і натрыю, радзей інш. шчолачных і шчолачназямельных металаў. Бываюць сінт. і прыродныя (анальцым, натраліт, гейландыт, ламантыт, шабазіт і інш.).
Белыя ці бясколерныя, жаўтаватыя, ружаватыя крышталі розных крышталеграфічных сінганій. Шчыльнасць 1900—2800 кг/м³ Тэрма- і кіслотаўстойлівыя. Пры награванні ўспучваюцца (адсюль назва), лёгка аддаюць і зноў паглынаюць нязвязаную ваду, не мяняючы сваёй структуры. Радовішчы прыродных Ц. пашыраны ў свеце, у т. л. на Беларусі. Сінт. атрымліваюць крышталізацыяй пры 80—100 °C сумесі сілікатаў і алюмінату натрыю. Выкарыстоўваюць пры высушванні, ачыстцы і раздзяленні рэчываў, уякасці іонаабменнікаў, каталізатараў ці іх носьбітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПКА МАНАМА́ХА,
залаты філігранны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай работы 14 ст., з сабалінай апухай, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і ўвянчаны крыжам; рэгалія маскоўскіх вял. князёў і рас. цароў, сімвал самадзяржаўя ў Расіі. У канцы 15—пач. 16 ст. набыла вядомасць легенда аб візант. паходжанні Ш.М., якую нібыта прыслаў імператар Канстанцін Манамах свайму ўнуку вял.кн. кіеўскаму Уладзіміру Манамаху. Гэтая легенда выкарыстана пры стварэнні паліт. тэорыі «Масква — трэці Рым». Ш.М. з канца 15 ст. вянчалі (каранавалі) пры ўступленні на прастол маскоўскіх вял. князёў, а ў 16—17 ст.рас. цароў. З 1724 уякасці каранацыйнага вянца выкарыстоўвалася імператарская карона. Ш.М. зберагаецца ў Аружэйнай палаце ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАБІ́ЛЬ (ад электра... + лац. mobilis рухомы),
аўтамабіль, у якім для прыводу хадавых колаў выкарыстоўваецца электрычны рухавік, што сілкуецца ад змешчанай на гэтым жа аўтамабілі крыніцы току. Уякасці крыніцы сілкавання выкарыстоўваюць электрычныя акумулятары і суперкандэнсатары (не патрабуюць доўгага часу зарадкі), паліўныя элементы або бензінавы ці дызельны рухавік для прыводу электрарухавіка (т.зв. гібрыдная схема). Першы Э. пабудаваў англ. вынаходнік Р.Дэвідсан (1837). Вызначаюцца бясшумнасцю, бяздымнасцю, прастатой кіравання і высокімі дынамічнымі якасцямі, але маюць малы запас ходу, вял. масу, абмежаваную скорасць руху (да 90 км/гадз). Серыйна выпускаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі і інш. Перспектыўныя для гар. транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАБУЛІ́НЫ (ад лац. globulus шарык),
група глабулярных бялкоў жывёльнага і расліннага паходжання, найб. пашыраных у прыродзе. Раствараюцца ў разбаўленых растворах солей, к-т і шчолачы, слабарастваральныя ў вадзе (акрамя міязіну і некат. інш.). Уваходзяць у састаў раслінных і жывёльных тканак (складаюць амаль палову сываратачных бялкоў крыві, вызначаюць яе буферную ёмістасць). Большасць глабулінаў — простыя бялкі, некат. звязаны з вугляводамі, ліпідамі (асабліва глабуліны плазмы крыві), нуклеінавымі к-тамі (нейраглабулін), ёдам (тырэаглабулін). Вызначаюць імунныя якасці арганізма (антыцела, камплемент), згусанне крыві (пратрамбін, фібрынаген і інш.), удзельнічаюць у пераносе жалеза (трансферын, гаптаглабін), медзі (цэруплазмін), у рэгуляцыі гемапаэзу (эрытрапаэціны) і г.д. Адносіны альбумін/глабулін у плазме крыві маюць дыягнастычнае значэнне (у норме каля 2, пры запаленчых працэсах памяншаецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РГЕ Рыхард (4.10.1895, Баку — 7.11.1944),
савецкі разведчык. Герой Сав. Саюза (1964). Унук Ф.А.Зорге. Скончыў Берлінскі ун-т. З 1914 уням. арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1924 уСССР, з 1929 у разведорганах Чырв. Арміі. У 1930—40-я г. ў якасціням. журналіста ў Германіі, Кітаі, Японіі. У Токіо стварыў разведвальную групу «Рамзай», якая здабывала важную для СССР інфармацыю. Адзін з першых паведаміў дату (20—22 чэрв.) нападу фаш. Германіі на СССР, колькасць ням. дывізій і агульную схему іх плана ваен. дзеянняў, укастр. 1941 — аб непадрыхтаванасці Японіі да нападу на СССР. 18.10.1941 арыштаваны яп. паліцыяй, 29.9.1943 прыгавораны да пакарання смерцю. Павешаны, пахаваны ў Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі.Мележ.Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа.Паслядовіч.// Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад.Кулакоўскі.
2. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце.Галавач.
3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тулу́н ‘мяшок без разрэзу з садранай з якой-небудзь жывёліны шкуры’ (навагр., Дзмітр.). Укр.тулу́н ‘шкура казы, знятая суцэльна, якая служыць уякасці мяшка для мукі, солі і інш.’, рус.сіб.тулу́н ‘шкура, знятая дудкай, не распоратая ўдоўж’. Запазычана з цюркскіх моў: тур.tuluk, tulum, узб., туркм.тулум ‘бурдзюк’, — усе з манг.tulum ‘тс’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673). Паводле Анікіна (563), н на месцы му рускай мове — у выніку асіміляцыі або запазычання з Каўказа, дзе тулун ‘мяшок са шкуры’. У Беларусь лексема магла пранікнуць з мовы “літоўскіх татар” (Супрун, «Весці», сер. IV, 1969, 3, 69–70).