Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛМО́НСКІ (Chełmoński) Юзаф (7.11.1849, с. Бочкі Лодзінскага ваяв., Польшча — 6.14.1914),
польскі жывапісец. Вучыўся ў Варшаве ў В.Герсана і ў Рысавальным класе (1867—71), Мюнхенскай АМ (1872—74). У 1875—87 працаваў у Парыжы, пасля ў Польшчы. Раннім творам уласцівы жанравыя замалёўкі сял. жыцця: «Справа ў войта» (1873), «На фальварку» (1875), «Катанне на санях». Пазней вобразы набылі паэтычную абагульненасць, якая раскрывае духоўную прыгажосць сялянства, яго арганічную сувязь з прыродай: «Бабіна лета» (1875), «Перад бурай» (1896). Творы вылучаюцца мяккасцю колеравых градацый, тонкімі эфектамі асвятлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаратэлі́я
(ад гр. hora = час + telos = ажыццяўленне)
звычайны сярэдні тэмп эвалюцыі, уласцівы многім групам арганізмаў, напр. бруханогім малюскам (параўн.брадытэлія, тахітэлія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сіфіліты́чны
(н.-лац. syphiliticus)
1) які мае адносіны да сіфілісу, уласцівы сіфілісу (напр. с-ая высыпка);
2) які хварэе на сіфіліс.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эндэмі́чны
(ад гр. endemos = мясцовы)
мясцовы, уласцівы пэўнай мясцовасці або пашыраны ў ёй (напр. э-ыя формы фауны, э-ыя захворванні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вялікадзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вялікай дзяржавы, уласцівы ёй.
2. Які не паважае правоў малых народаў; фанабэрыста-ўладарны. Вялікадзяржаўны шавінізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геста́паўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гестапа, гестапаўца, які належыць, уласцівы ім. Ёмістыя скляпенні.. камяніцы былі прыстасаваны немцамі пад гестапаўскую турму.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіля́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіляка, гілякоў, належыць ім. Гіляцкая мова. Гіляцкае паселішча.//Уласцівы гілякам; такі, як у гілякоў. Гіляцкі звычай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбіна́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камбінатара, уласцівы яму. Камбінатарскія здольнасці. □ Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідыёцкі, ‑ая, ‑ае.
1.Уласцівы ідыёту (у 1 знач.). Ідыёцкі ўчынак. Ідыёцкі выраз твару.
2.Разм. Неразумны, дурны, бязглузды. Трапіць у ідыёцкае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)