1) карэнная перабудова населенага пункта, абнаўленне горада (яго планіроўкі, забудовы і добраўпарадкавання), выкліканыя сац.-эканам., сан.-гігіенічнымі і арх.-маст. патрабаваннямі. У Зах. Еўропе Р. вядомы з эпохі Адраджэння. На Беларусі першыя Р. гарадоў зроблены ў 16 — пач. 17 ст. на аснове рэгулярных планаў пад уплывам горадабуд. ідэй Адраджэння (Нясвіж, Слуцк Мінскай, Быхаў Магілёўскай абл.). У канцы 18—19 ст. Р. вялася з вырашэннем задач землекарыстання, арх.-планіровачнай будовы паводле дакладнай рэгулярнай схемы адпаведна горадабуд. прынцыпам стылю класіцызму, забудовы цэнтр. раёнаў гарадоў на новай рацыянальнай аснове. З 2-й пал. 20 ст. Р. прадугледжваецца генпланамі развіцця гарадоў, ажыццяўляецца на аснове дасягненняў навукі і тэхнікі.
2) Аднаўленне першапачатковага аблічча па рэштках, выяўл. матэрыялах ці апісаннях помніка (Р. помніка архітэктуры, горадабуд. ансамбля, твора скульптуры ці дэкар.-прыкладнога мастацтва). Таксама Р. — гэта і праект такога аднаўлення (у выглядзе рысунка, чарцяжа, апісання), напр., Р. цэркваў Спаса-Ефрасіннеўскай у г. Полацк (П.А.Рапапорт), Барысаглебскай у Гродне (М.М.Варонін), Дабравешчанскай у Віцебску (Г.А.Лаўрэцкі), замка ў г.п. Мір Карэліцкага р-на (В.В.Калнін), гіст.ч. Мінска — Верхняга горада (С.Г.Багласаў), шэрагу драўляных замкаў, палацаў, сядзіб (Ю.А.Якімовіч) і інш.Навук., глыбока аргументаваная Р. помніка можабыць важным матэрыялам яго наступнай рэстаўрацыі. У адрозненне ад рэстаўрацыі Р. не абавязкова прадугледжвае практычнае аднаўленне помніка.
3) Перабудова будынка з мэтай паляпшэння яго функцыянавання ці выкарыстання ў новым прызначэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,
від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні баявых атрутных рэчываў, таксінаў, фітатаксінаў. Уключае хім.боепрыпасы аднаразовага выкарыстання (артыл. снарады, авіяц. бомбы, міны, шашкі і інш.) і шматразовага (т. зв. хім. баявыя прылады — выліўныя авіяц. прылады, тэрмамех. і мех. генератары і інш.).
Сродкі дастаўкі Х.з.: авіяцыя, ракеты, артылерыя і інш. Паражальная дзейнасць Х.з. заснавана на таксічных уласцівасцях хім. злучэнняў, якія знаходзяцца ў парападобным, вадкім або аэразольным стане, могуць пранікаць у арганізм цераз органы дыхання, скурнае покрыва, слізістыя абалонкі, страўнікавы тракт. Х.з. можабыць выкарыстана для паражэння жывой сілы, заражэння мясцовасці, узбраення, баявой тэхнікі і розных тылавых аб’ектаў. Ад інш. відаў зброі адрозніваецца: высокай таксічнасцю, што дазваляе малымі дозамі выклікаць значныя страты ў стане праціўніка; вял. пранікальнасцю ў розныя збудаванні, ваен. тэхніку і інш.; складанасцю своечасовага выяўлення наяўнасці выкарыстання атрутных рэчываў, распазнавання іх тыпу, вызначэння тэрміну дзеяння і інш. Упершыню Х.з. (хлор) была выкарыстана ў 1-ю сусв. вайну герм. войскамі 22.4.1915 у раёне г. Іпр (Бельгія), пазней арміямі інш. дзяржаў.
Выкарыстанне Х.з. забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925. У 1993 у Парыжы прынята канцэпцыя аб забароне распрацоўкі, вытв-сці, назапашвання і выкарыстання Х.з. і яе знішчэнні (уведзена ў дзеянне ў крас. 1997).
Літ.:
У Тан. Химическое и бактериологическое (биологическос) оружие и последствия его возможного применения: [Доклад на XXIV сессии Генеральной Ассамблеи ООН]. М., 1970;
Степанов А.А., Попов В.Н. Химическое оружие и основы противохимической защиты. М., 1962;
Херш С. Химическое и биологическое оружие: Пер. с англ.М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можабыць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб.turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2–3, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можабыць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, від’, ploha ’род, племя’ і далей з чэш.дыял.plehnut sa ’пладзіцца, размнажацца’, славац.upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск.plęgnąć się ’выхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг.му́ргав ‘смуглы’, рус.сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можабыць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус.смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спадні́ца, дыял.спані́ца, сподні́ца, ‘жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Шымк. Собр., Федар. 4, Ян., Сл. ПЗБ, ТС). Да сподні < спод (гл.) з суф. ‑іц(а). З іншымі суфіксамі: спо́дне ‘бялізна’ (Сл. Брэс.), спадняк ‘хатняя спадніца з порту’ (Інстр. 1), спо́днік ‘сподняя спадніца’ (Жд. 1, Сцяшк.). Параўн. ісподнік. Спадніца, лічачы па акцэнтуацыі, можабыць запазычаннем з польск.spódnica ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
go by
а) міна́ць (пра час); прахо́дзіць паўз што
б) кірава́цца чым, трыма́цца чаго́
в) ісьці́ пад чым
go by the name — быць вядо́мым пад і́мем
г) абыхо́дзіцца без чаго́
He cannot go by without food — Ён ня мо́жа абыхо́дзіцца бязь е́жы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
to be able
быць у ста́не; магчы́
Most little children are able to walk before they are able to talk — Бальшыня́ малы́х дзяце́й мо́гуць хадзі́ць ране́й як гавары́ць
A cat is able to see in the dark — Кот можа ба́чыць у це́мры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ко́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад кончыць.
2.ко́нчана; безас.узнач.вык., звычайназкім-чым. Пра заканчэнне, спыненне чаго‑н. (адносін, справы і пад.). Кончана з панам, пан не ўваскрэсне, У край наш не знойдзе дарог.Колас.
4.узнач.прым. Адпеты, непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека). Кончаны п’яніца.
•••
І кончана — рашэнне канчатковае, далей размоў не можабыць.
Усё кончанагл. усё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́сьбіт, ‑а, М ‑біце, м.
1. Той, хто валодае, надзелены чым‑н., можабыць выразнікам, прадстаўніком чаго‑н. Людзі працы з’яўляюцца ў Купалы носьбітамі маральнай красы і высакародства.Івашын.Сейбіт волі, носьбіт гневу, Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!..Калачынскі.
2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі‑н. уласцівасцямі. Ні самалёты, ні танкі з запыленай пяхотай на брані, ні носьбіты пераможнага гулу — гарматы — нават на момант не спынілі свайго імклівага маршу на захад.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)