групы клетак падстраўнікавай залозы пазваночных, якія ўтвараюць яе эндакрынную частку. Названы імем ням. вучонага П.Лангерганса, які апісаў іх (1869). У кругларотых астраўковая тканка знаходзіцца ў сценках страўніка. Л.а. развіваюцца з трубчастых нарасцей пярэдняй кішкі і ў залежнасці ад віду жывёлы складаюцца з клетак некалькіх тыпаў: ȥ-, β-, δ-клетак. У ȥ-клетках утвараецца гармон глюкагон, у β-клетках — інсулін, у δ-клетках сінтэзуецца сакрацін і інш. гармоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ (Фёдар Аляксеевіч) (н. 20.4. 1914, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Канд.тэхн.н. (1950). Скончыў БПІ (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 у партызанах: падрыўнік, камандзір дыверсійнай групыпартыз. атрада 125-й Капаткевіцкай брыгады; асабіста падарваў 18 варожых эшалонаў. Са снеж. 1943 у Наркамаце мясц. паліўнай прам-сці БССР, у 1947—90 навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТАЧНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя рэчывы, якія стымулююць скарачэнне гладкай мускулатуры маткі. Выкарыстоўваюцца ў акушэрстве і гінекалогіі пры матачных крывацёках, перапыненні цяжарнасці ці штучным выкліканні родаў, для ўзмацнення схватак пры родах і інш. М.с., якія найб. уплываюць на скарачальную функцыю маткі, падзяляюць на 3 групы: гармоны (оксітацын, пітуітрын і інш.); простагландзіны; прэпараты з экстракту спарынні (эргатал, эргаметрын, метылэргаметрын — забаронены пры цяжарнасці і родах). М.с. атрымліваюць пераважна сінтэтычна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ,
адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАПРАДУ́КТЫ,
сумесі газападобных, вадкіх і цвёрдых вуглевадародаў, што атрымліваюць з нафты і нафтавых газаў. Асн.групы Н.: паліва (газы нафтаперапрацоўкі, газы нафтавыя спадарожныя, бензін, ліграін, газа, мазут), нафтавае масла, нафтавыя растваральнікі і асвятляльная газа, цвёрдыя вуглевадароды (парафін, азакерыт, цэрэзін), бітумы і інш. Н. (кокс нафтавы, пластычныя змазкі, вуглярод тэхн., асідол, розныя фракцыі перагонкі нафты і прадукты іх перапрацоўкі).
Літ.:
Товарные нефтепродукты, свойства и применение. 2 изд. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ЗНІКАЎ (Мікіта Іосіфавіч) (27.1.1908, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.10.1966),
поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у органах НКУС. У Вял.Айч. вайну з лют. 1942 у партызанах, з 1944 на фронце. Пам. камандзіра ўзвода ст. сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы ў 1944 пры захопе варожых траншэй і прыкрыцці адыходу групы разведчыкаў, у 1945 у баі за г. Познань. Пасля вайны працаваў у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАХЛО́Р (ад піра... + грэч. chlōros зялёны),
мінерал падкласа складаных аксідаў групы ніабата-танталатаў, (Na, Ca)2(Nb, Ta, Ti)2 O6(O, OH, F). Разнавіднасць, абагачаная танталам і уранам — гатчаталіт. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зерні. Колер чырвоны, жоўты, зялёны з бураватым адценнем. Цв. 4—5,5. Шчыльнасць 3,7—5 г/см³. Трапляецца ў карбанатытах, шчолачных гранітоідах і палевашпатавых метасаматытах. Руда ніобію і танталу. Гл. таксама Ніобіевыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАЎ (Міхаіл Сафронавіч) (17.10.1916, в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., 2-м Укр. франтах. Старшына эскадрона кав. палка Р. вызначыўся 29.8.1944 у баі каля г. Ясы (Румынія): на чале групы салдат пераадолеў міннае поле, знішчыў станковы кулямёт ворага і дзот, чым садзейнічаў наступленню палка; загінуў у баі на тэр. Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕНЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1920,
наступальная аперацыя войск Зах. фронту Сав. Расіі 4—23 ліп. ў савецка-польскую вайну 1920. Задача аперацыі — разгром сіл Паўн.-Усх. фронту Польшчы і вызваленне Беларусі. У пач. ліпеня войскі Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) у складзе 3-й, 4, 15, 16-й армій і Мазырскай групы войск мелі 81 тыс. штыкоў, 10,5 тыс. шабляў, 722 гарматы, 2913 кулямётаў. Паўн.-Усх. фронт Польшчы (каманд.ген. С.Шаптыцкі) складаўся з 1-й, 4-й армій і Палескай групы, налічваў каля 72 тыс. штыкоў і шабляў.
Гал. ўдар наносілі 4, 15 і 3-я арміі з Полацка-Лепельскага р-на на Свянцяны з тым, каб акружыць і знішчыць гал. сілы праціўніка ў раёне Глыбокае—Докшыцы. 4 ліп. ўдарная групоўка перайшла ў наступленне; 4-я армія прарвала фронт праціўніка, 5 ліп. заняла Германавічы. Часці і злучэнні 15-й арміі наступалі ўздоўж чыг. Полацк—Маладзечна, 4 ліп. яны прасунуліся на 15—20 км, 5 ліп. вызвалілі Глыбокае; 3-я армія фарсіравала р. Бярэзіна і заняла Докшыцы, 6-га ліп. — Параф’янава. У ноч на 7 ліп. ў наступленне перайшла 16-я армія, якая пасля фарсіравання р. Бярэзіна дзейнічала ў напрамку Ігумен—Мінск. Мазырская група вяла баявыя дзеянні з 19 чэрв.; 29 чэрв. яна вызваліла Рэчыцу і Мазыр, 10 ліп. — Бабруйск, 9 ліп. 3-і конны корпус — Свянцяны, 11 ліп. 16-я армія — Мінск, 15-я армія — Маладзечна.
12 ліп. Антанта прад’явіла сав. ўраду ультыматум (т.зв. ноту Керзана) з патрабаваннем спыніць наступленне войск Зах. фронту. Але паколькі польскі ўрад не звярнуўся з прапановай мірных перагавораў, сав. бок адхіліў ультыматум і прыняў рашэнне працягваць наступленне. 17 ліп. 15-я армія вызваліла Ліду, 19 ліп. 4-я армія — Гродна, 16-я армія — Баранавічы. Завяршылася аперацыя 23 ліп. вызваленнем Пінска часцямі Мазырскай групы. За 20 дзён войскі Зах. фронту прасунуліся больш чым на 300 КМ.