налі́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вельмі тонкі блін з пшанічнай мукі.

Напячы наліснікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрало́м, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, абставінамі (пры дасягненні мэты).

Ісці н.

Дзейнічаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Завязаць усё, многае.

П. мяхі з бульбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што).

Звольніць усіх, многіх.

П. з пасад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюбо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Жанчына, якая знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з мужчынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пано́с, -у, м.

Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.

|| прым. пано́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пантэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай поўсцю; леапард.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў з паравым рухавіком.

|| прым. параво́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразрыва́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разрыць усё, многае.

П. капцы з бульбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параты́ф, -у, м.

Інфекцыйная кішэчная хвароба, роднасная з брушным тыфам.

|| прым. паратыфо́зны, -ая, -ае.