пятлі́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пятлясты. У познюю восень сорак першага года, калі ішлі цяжкія баі пад Масквой, пятлістыя дарогі вайны звялі ў адной роце Івана Салаўёва — нядаўняга механіка рамонтных майстэрань — і Сяргея Мажэйку — нядаўняга студэнта. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расаха́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З раздвоеным ствалом; вілаваты. Месца для адпачынку выбіраем на пагорку, пад старым расахатым дубам. Сачанка. Над Прыпяццю, за хатамі, Ля самага сяла, Сасонка расахатая Маленькая расла. Прыходзька.
2. Рагаты, з галіністымі рагамі. Расахаты лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распушы́цца, ‑пушыцца; зак.
Стаць пушыстым. Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся. Мехаў. // Натапырыць поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак. // Распусціць маладое лісце, кветкі і пад. Берагі возера абраслі асакою і чаротам, на вуліцы закучаравіліся маладыя бярозкі, распушыліся клёны і ліпы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руло́н, ‑а, м.
Скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. Я знарок павольна прайшоўся ля стала, сеў у крэсла, раскатаў рулон з чарцяжамі. Б. Стральцоў.
[Ад фр. rouleau — звітак, трубка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы галасы і рыпенне варот, на двор выбег Лёнька. Гамолка. Пад рыпенне гордых мачтаў Расслухаў я ў марскім гуле Калыскі скрып і голас матчын. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які ўжываецца ў якасці рэактыву пры хімічных аналізах. Рэактыўныя рэчывы.
2. Здольны рэагаваць на знешнія раздражненні.
3. Які ўзнікае пад дзеяннем сілы аддачы. Рэактыўны рух. // Які выкарыстоўвае такую сілу. Рэактыўны рухавік. Рэактыўны самалёт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Рэгулярная інфармацыя. Рэгулярныя заняткі.
2. Які мае цвёрда ўстаноўленую пастаянную арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.). Рэгулярная армія. Рэгулярныя войскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаасуджэ́нне, ‑я, н.
Асуджэнне ўласных дзеянняў, учынкаў і пад. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. [Андрэй:] — Гэта што, самаасуджэнне? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сві́ран, ‑рна, м.
Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. Вакол дзядзінца, паўкругам, размяшчаліся розныя гаспадарчыя будовы — скляпы, свірны, стайня. Якімовіч. Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяці́льнік, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і свяцільня. Потым успыхнула святло — пад нізкай каменнай столлю віселі цьмяныя электрычныя свяцільнікі. Шыцік.
2. перан. Тое, што і светач (у 3 знач.). Гэта — свяцільнік Бабруйшчыны, — рэкамендаваў Тарас Іванавіч Садовіча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)