афі́ша, ‑ы, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач.

[Фр. affiche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пешчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпесціць.

2. у знач. прым. Які сведчыць аб старанным доглядзе. Выпешчаная рука. □ Чарнабровы, выпешчаны твар з падпухлымі мяшочкамі пад вачыма спахмурнеў, пакутліва зморшчыўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выручаць — выручыць (у 1 знач.).

2. Утаргаваныя грошы. Здаць выручку ў банк.

•••

На выручку (пайсці, кінуцца і пад.) — на дапамогу каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азнаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.

1. Засведчыць што‑н., з’явіцца выражэннем чаго‑н.

2. Адзначыць чым‑н. (якую‑н. падзею, урачыстую дату і пад.). Багатым ураджаем калгаснікі азнамянуюць слаўную дату. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Уст. Тое, што і вокладка. І кнігі з скрынкі выкідае [Алесь], І пад сталом іх растрасае, А ненавісныя «начаткі» Парваў па самыя акладкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Узняць у каго‑н. душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць. Наступленне Чырвонай Арміі пад Масквой акрыліла падпальшчыкаў. Новікаў. Вясковай паводкай жыццё забурліла, Бо Леніна слова ўсіх акрыліла. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алхі́мія, ‑і, ж.

Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне «філасофскага каменя» як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.

2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.

[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць; патухлы. Загаслыя галавешкі. Загаслае вогнішча.

2. перан. Стомлены (пра вочы, погляд). Вочы запалі глыбока пад бровы і глядзелі адтуль абыякава, пустыя і загаслыя. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загу́ба, ‑ы, ж.

Разм. Гібель, смерць. А пад небам — рой крылаты — Самалётаў цэлы вырай. Як зірнеш, дык ажно люба, Галава аж ходам ходзіць! Во дзе ворагу загуба, Калі ўздумае нам шкодзіць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)