каска́д

(фр. cascade, ад іт. cascata)

1) вадаспад, які падае ўступамі;

2) перан. імклівая плынь чаго-н. (напр. к. слоў);

3) цыркавы прыём, які імітуе падзенне з каня, турніка, веласіпеда і інш.;

4) хуткі танец, які суправаджаецца спевамі, у аперэце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

менуэ́т

(фр. menuet, ад menu = маленькі)

старадаўні французскі бальны танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, які складаецца ў асноўным з паклонаў і рэверансаў, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тамбуры́н

(фр. tambourin, іт. tamburino)

1) ударны народны музычны інструмент, пашыраны на поўдні Еўропы; разнавіднасць барабана;

2) даўні французскі народны танец;

3) музычны твор, які мае характар гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калі́пса

(ісп. calypso, ад гр. Kalypso = імя адной з німф у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

1) народная імправізаваная песенна-танцавальная форма вострава Трынідад;

2) парны танец эратычнага характару, пашыраны на гэтым востраве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ваґе́ра 1 ’зух’ (гук ґ выбухны) (Нас.), вогер, вогерка ’тс’ (КТС). Насовіч падае таксама вогер, якое тлумачыць, як ’жарабец’ і як ’угарь-молодец’. Ці не сюды рус. огурь, огурный, огуряться, якія прыводзіць Фасмер (3, 120), лічачы іх няяснымі, а таксама рус. ухарь? Укр. вагера ’тс’. Семантычна вогер, вагера можна наблізіць да агура ’неслух’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’ (Нас.). Паводле версіі Карскага, Белорусы, 176, вогер ’жарабец’ < цюрк. ajge̥r. Далей семантычны пераход ’жарабец’ > ’зух (пра чалавека)’, што пацвярджаецца наступнай паралеллю: адлётныя (коні) (Нас.) — адлёт ’зух’ (Бір. дыс., КТС). Параўн. Рудніцкі, 1, 289.

Ваге́ра 2 ’танец на кукішках’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАМКО́Ў (Уладзімір Цярэнцьевіч) (н. 5.9.1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980), нар. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1968). Працаваў у т-рах оперы і балета Вільнюса і Харкава. У 1973—95 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1981—91 выкладаў у харэаграфічным вучылішчы. Танец К. вызначаецца мужнасцю, энергіяй, пластычнай выразнасцю, яго індывідуальнасці найб. блізкія партыі героіка-патрыят. плана. Майстэрства К. найб. выявілася ў балетах, пастаўленых В.Елізар’евым. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.​Глебава), Спартак («Спартак» А.​Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.​Пятрова); з інш. партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.​Герольда), а таксама гал. партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана» Э.​Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.​Армсгеймера, «Адажыета» на муз. Г.​Малера, «Камерная сюіта» на муз. Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.​Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 127—131.

А.​І.​Калядэнка.

У.Ц.Камкоў.
У.Камкоў у ролі Спартака.

т. 7, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛАЁЛА (Pollaiolo, Pollaiuolo; сапр. Бенчы; Benci) Антоніо дэль (17.1.1433, г. Фларэнцыя, Італія — 4.2.1498), італьянскі жывапісец, скульптар, ювелір і гравёр. Прадстаўнік фларэнтыйскай школы Ранняга Адраджэння. Зазнаў уплывы Данатэла і Андрэа дэль Кастаньё. Творчасць вызначалася спалучэннем экспрэсіўнай манеры з рацыяналістычным пафасам пазнання заканамернасцей рэальнага свету, глыбокім веданнем анатоміі, механікі рухаў чалавека, перспектывы, цікавасцю да выяўлення пейзажу, вытанчанасцю лініі і яснай пластычнасцю формы. Аўтар карцін «Успенне Марыі Егіпецкай», «Анёл і Товій», «Давід», «Апалон і Дафна», «Геракл і гідра», «Геракл і Антэй» (абедзве каля 1465), профільных партрэтаў жанчын (1460-я г.); пано «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (1475); фрэскі «Танец аголеных» на Віле дэла Галіна ў Арчэры (Таскана, каля 1466—71), алтара з 3 святымі і фрэскі з 2 анёламі над ім (1466—67) у капэле кардынала Партугальскага ў царкве Сан-Міньята аль Монтэ ў Фларэнцыі; скульптур «Бюст воіна», «Геракл і Антэй» (каля 1475—80); надмагілляў папы Сікста IV (1484—92) у Гротах Ватыкана, папы Інакенція VIII (1498) у саборы св. Пятра ў Рыме; медзярыта «Бітва аголеных» (1470); рэлікварыяў, залатых крыжоў і пераплётаў кніг, сярэбранага алтара Фларэнцыі (1477) і інш. Часта супрацоўнічаў з братам — П’ера дэль П. (1443—96).

А.Палаёла. Геракл і гідра. Каля 1465.

т. 11, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ангажы́раваць

(фр. engager)

1) запрашаць артыстаў для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін;

2) запрашаць даму на танец, 3) прыцягваць каго-н. да актыўнага ўдзелу ў якой-н. справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пампаду́р

(фр. Pompadour = прозвішча маркізы, фаварыткі фр. караля Людовіка XV)

1) адміністратар-самадур;

2) стыль мэблі, адзення, які нагадвае той, што быў пры двары Людовіка XV;

3) французскі танец 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́гі-ву́гі

(англ. boogie-woogie)

1) стыль джазавай музыкі;

2) амерыканскі парны бальны танец свабоднай кампазіцыі, эмацыянальна напружаны па характару, з умерана хуткім тэмпам; узнік у канцы 30-х гг. 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)