кароль Рэчы Паспалітай [1733—63], курфюрст саксонскі (Фрыдрых Аўгуст II; 1733—63). СынАўгуста II. Выхаваны пратэстантам, у 1712 перайшоў у каталіцтва. Узброеная інтэрвенцыя рас. і саксонскіх войскаў у час вайны за польскую спадчыну (1733—35) дапамагла яму перамагчы свайго канкурэнта Станіслава Ляшчынскага і замацавацца на польск. троне. Быў пасіўны ў міжнар. справах, не справіўся з безуладдзем унутры Рэчы Паспалітай (пры ім паспяхова завяршыў работу толькі сейм 1736, астатнія 13 былі сарваны). Армія скарацілася да 12 тыс.чал. На Беларусі ўзмацніўся ўціск праваслаўных і пратэстантаў і інш. Жыў болей у Саксоніі, чым у Варшаве; на палітыку Аўгуста моцна ўплываў яго фаварыт граф Г. фон Бруль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРЫ́М (Паўлюк) (Павел Восіпавіч; 14.11.1812, в. Крошын Баранавіцкага р-на — 1891 ?),
бел.паэт.Сын каваля. Вучыўся ў Крошынскай парафіяльнай школе. За распаўсюджанне антыпрыгонніцкіх вершаў, у т. л. «Рабункі мужыкоў» Я.Баршчэўскага, здадзены ў рэкруты (дакументальна не пацверджана). Працаваў кавалём у Крошыне. У мясц. касцёле зберагаецца металічная люстра работы Багрыма — узор маст. коўкі. Захаваўся адзін верш Багрыма — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», апубл. навагрудскім юрыстам І.Яцкоўскім («Аповесць з майго часу», Лондан, 1854). Верш — шэдэўр бел. лірыкі 19 ст., які кранае сілай пратэсту супраць прыгону, глыбінёй пачуцця, арганічнасцю формы і зместу. У 1985 у Крошыне адкрыты музей нар. мастацтва і рамёстваў імя Багрыма.
Літ.:
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд.Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗЕНКЛЕВЕР, Хазенклевер (Hasenclever) Вальтэр (8.7.1890, г. Ахен, Германія — 21.6.1940), нямецкі паэт і драматург. Вывучаў л-ру і філасофію ў Оксфардзе і Лазане. У 1933 эмігрыраваў у Францыю. У 1939 інтэрніраваны франц. ўладамі; скончыў самагубствам. У зб. вершаў «Юнак» (1913) традыцыі ням. класічнай паэзіі 18 ст. спалучаны з навацыямі неарамантызму. Экспрэсіянісцкія карціны жахаў 1-й сусв. вайны стварыў у зб. вершаў «Смерць і ўваскрэсенне» (1914—18). Супраць пачынальнікаў гэтай крывавай бойні скіраваны зб. «Палітычны паэт» (1919). У экспрэсіянісцкай драме «Сын» (1914) адлюстраваў бунт маладога пакалення супраць гвалту над асобай. Аўтар драм «Збавіцель» (1916), «Антыгона» (1917), «Забойства» (1926), камедый «Дзялок» (1926), «Шлюбы заключаюцца на нябёсах» (1928), «Нашэсце Напалеона»
Літ.:
Волевич И.В. Газенклевер // История немецкой литературы. М., 1968. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1984 у Браславе на базе школьнага музея. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 147,6 м²), больш за 12 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (неаліт. прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні 11 ст., энкалпіёны, кафля і зброя з замка ў Іказні, посуд і манеты з сярэдневяковай Друі і інш.), матэрыялы з гісторыі Браслаўшчыны часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, пра падзеі вайны 1812, паўстання 1863—64, перыяду ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы, Вял.Айч. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены вырабамі ткацтва, ганчарства, кавальства, разьбярства, пляцення, нар.муз. інструментамі. Асобныя экспазіцыі прысвечаны краязнаўству Браслаўшчыны, мастаку П.Сергіевічу, медыку С.Нарбуту (сын гісторыка Т.Нарбута). З 1989 праводзяцца навук.-краязнаўчыя канфер. «Браслаўскія чытанні».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ІНАЎ (Анатоль Аляксандравіч) (11.12.1934, Мінск — 19.3.1995),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Засл.арх. Беларусі (1991). Канд. архітэктуры (1967). Праф. (1991). Сын А.П.Воінава. Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у «Белдзяржпраекце», з 1963 выкладаў у БПІ (з 1985 дэкан арх. ф-та Бел.політэхн. акадэміі). Асн. работы: карпусы ін-таў фізікі (1963) і матэматыкі (1964) АН Беларусі, вылічальны цэнтр ЦСУ Беларусі (1965), жылыя дамы ў Мінску, Светлагорску (1963—65), рэстаран «Заслаўе» каля Мінска (1975, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1980 за кн. «Гісторыя архітэктуры Беларусі (савецкі перыяд)» (1975).
Тв.:
Дом правительства Белорусской ССР. Мн., 1975 (разам з С.Ф.Самбуком);
И.Г Лангбард. Мн., 1976;
Жилищное строительство в Белорусской ССР. Мн., 1980;
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Сяргей Анатолевіч) (н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Казкі дзяцей Беларусі». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ I (Wilhelm; 22.3.1797, Берлін — 9.3.1888),
прускі кароль [1861—88] і герм. імператар [1871—88]. З дынастыі Гогенцолернаў. СынФрыдрыха Вільгельма III. Прафес. ваенны, ген. ад інфантэрыі (1840). Удзельнічаў у вайне 1814—15 кааліцыі еўрап. дзяржаў супраць напалеонаўскай Францыі. Пасля ўступлення на прускі прастол бяздзетнага старэйшага брата Фрыдрыха Вільгельма IV атрымаў тытул прынца (1840). Кіраваў задушэннем Бадэнска-Пфальцкага паўстання 1849. Ваен. губернатар Рэйнскай вобл. і Вестфаліі (з кастр. 1849). У 1858—61 рэгент пры псіхічнахворым Фрыдрыху Вільгельме IV, пасля яго смерці (2.1.1861) кароль. У 1867—71 прэзідэнт Паўночнагерманскага саюза. У час праўлення Вільгельма I актыўную ролю ў кіраванні дзяржавай адыгрываў прызначаны ім у 1862 прускі прэм’ер-міністр (у 1871 пасля аб’яднання герм. зямель у адзіную імперыю выбраны яе рэйхсканцлерам) О. фон Бісмарк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКІН (Ніл Мікалаевіч) (н. 26.2.1927, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Сын М.А.Дарожкіна. Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1952). З 1955 у БПІ, з 1959 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. У 1963—71 у ЦНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1971 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз.-тэхн. асновах стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўцы абсталявання і матэрыялаў для прыпякання іх на паверхнях дэталей машын.
Тв.:
Упрочнение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975;
Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЭ́СА (Мікалай Філарэтавіч) (н. 6.12.1903, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Украіны (1972). Праф. (1957). Сын Ф.М.Калэсы. Скончыў кансерваторыю і ун-т у Празе (1928). З 1931 педагог Вышэйшага муз. ін-та імя Лысенкі, з 1940 — кансерваторыі (у 1953—65 рэктар), у 1940—53 адначасова дырыжор сімф. аркестра філармоніі і т-ра оперы і балета ў Львове. Аўтар сімф., камерных і хар. твораў, апрацовак нар. песень, у т. л.бел. «Гоман, гоман на вуліцы» і «Калыханка» [былі ў рэпертуары Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі; змешчаны Р.Шырмам у 1-м т. анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971)].
Літ. тв.: Дзве сустрэчы // Песня на ўсё жыццё: Успаміны пра Р.Р.Шырму. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЭМІ́Р (Анцівох Дзмітрыевіч) (21.9.1708, г. Стамбул — 11.4.1744),
расійскі паэт, дыпламат, адзін з заснавальнікаў рус. класіцызму ў жанры вершаванай сатыры. Сын Дз.К.Кантэміра. Вучыўся ў Пецярбургу. З 1732 пасол у Вялікабрытаніі, у 1738—44 — у Францыі. Літ. дзейнасць пачаў у 1725 з перакладаў. Выступаў з паліт. эпіграмамі і арыгінальнымі сатырамі (1729—31), у якіх крытыкаваў духавенства і дваранства. Аўтар од, пасланняў, баек, паэм («Петрыда», не завершана), філас. і эстэт. трактатаў («Пісьмы аб прыродзе і чалавеку», 1742, і інш.). Пераклаў асобныя творы Анакрэонта, Гарацыя, Б.Фантэнеля, Н.Буало і інш. На бел. мову асобныя вершы К. пераклаў Э.Валасевіч.
Тв.:
Сочинения, письма и избранные переводы. Т. 1—2. СПб., 1867—68;