Разм. Тое, што і швагер. — Вось ты толькі, швагрусь, пакінь усякія цырымоніі ды садзіся трактуйся, — папрасіла Тадося.Гартны.Не прамінуў я і таго, як мяне Лопух паставіў нанач да свайго швагруся Архіпа Мікуця.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штэ́псель, ‑я, м.
Металічная вілка ў пластмасавым або гумавым корпусе, пры дапамозе якой злучаны з ёю провадам электрычны прыбор уключаецца ў сетку. — Нашто гэта? — суседка падыходзіць да мяне і выцягвае з прымацаванай да стала разеткі штэпсель.Шынклер.
[Ням. Stepsel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
marvel
[ˈmɑ:rvəl]1.
n.
дзі́ва n., цудо́ўная, дзіўна́я, дзіво́сная рэч; цу́д -у m.
2.
v.i.
1) зьдзіўля́цца, дзіві́цца
2) ціка́віцца
I marvel who he may be — Мяне́ ціка́віць, хто ён
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пясо́к ’пясок, пясчаная глеба’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’пясчанае поле’ (ЛА, 2), песо́к ’тс’ (ТС); укр.пісо́к, рус.песо́к, польск.piasek, чэш.pések, славац.piesok, в.-луж., н.-луж.pěsk, серб.-харв.pijȅsak, славен.pẹ́sek, балг.пя́сък, макед.песок, ст.-слав.пѣсъкъ. Прасл.*pěsъkъ, памянш. да *pěsъ, параўн. пясы́ ’пяскі’ ў фальклоры: “Мяне лісіца нясець… за цёмныя лясы, за жоўтыя пясы” (докш., Януковіч, Слоўнік в. Заборцы, рук.). Суадносна з санскр.pāṃsuka‑ ’пясчаныя буры’, pāṃsu‑ ’пясок, пыл, які нясе вецер’, авест.pąsnu‑ ’тс’ (Фасмер, 3, 249–250; Бязлай, 3, 28; Банькоўскі, 2, 541; БЕР, 6, 132). Малапераканальна Путанец (Rasprave, 25, 302–303) выводзіць з і.-е.*bhes‑ ’церці’ (у выніку асіміляцыі bs > ps: *psēsǔ‑, *psēsǐkǔ > pēsъkъ). Крытычны разгляд версій гл. ESJSt, 11, 639–640.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прабра́цьразм.
1. (насварыцца) den Kopf wáschen* [zuréchtsetzen] (каго-н.D);
2. (прабіраць) (dúrch)dríngen*vt, durch und durch géhen*;
мяне́ прабра́ў хо́лад ich bin ganz dúrchgefroren, die Kälte geht mir durch Mark und Bein;
мяне́ прабра́ла дрыго́тка ein Zíttern überlíef mich;
яго́ (нічы́м) не прабярэ́ш er hat ein díckes Fell; ihn ficht nichts an
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́караскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і выкарабкацца. [Мірон:] — Хату ў мяне надоечы замяло так, што хоць праз гарышча вылазь. Ледзь выкараскаўся.Хадкевіч.Іхнюю дывізію [дзе служыў Карпенка] улетку разбілі пад Лепелем, аднак рэшткі палка неяк выкараскаліся з акружэння.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямко́, ‑а, м.
Разм. Тое, што і нямы (у 1 знач.). Маці мяне папярэдзіла, што дзядзька Піліп будзе ў нас жыць і што ён — нямко. — Як нямко? — доўга не разумеў я. — Не чуе нічога і не гаворыць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н. Як жа не дапамагчы, не адказаць, калі яны [Антон, Хведар] хлопцы маладыя, паважлівыя, за настаўніка мяне лічаць.Кавалёў.[Палашка:] — Сапраўды [Камар] хлопец хвацкі і паважлівы, ведае, як да чалавека ставіцца.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.Незак.да прыгнаць.
2.Разм. Прымушаць, падахвочваць што‑н. рабіць. Любу не прыганялі дома рабіць.Мурашка.— Пі, сынку, еш, сынку, — прыганяла мяне Вара. — Хіба ж такія госці ў нас часта бываюць?Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́рак, ‑рка, м.
Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту.Карпюк.Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)