ши́рма прям., перен. шы́рма, -мы ж.;

ство́рчатая ши́рма ство́ркавая шы́рма;

◊

служи́ть ши́рмой служы́ць (з’яўля́цца) шы́рмай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

likes

то́е, што падаба́ецца

our likes and dislikes — то́е, што мы лю́бім і чаго́ ня лю́бім

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wrestle

[ˈresəl]

v.i.

1) ду́жацца, баро́цца

2) змага́цца

We wrestle with the problems — Мы змага́емся з прабле́мамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

appreciate [əˈpri:ʃieɪt] v.

1. (высо́ка) цані́ць, аддава́ць нале́жнае;

We appreciate your help. Мы высока цэнім вашу дапамогу.

2. до́бра разбіра́цца, разуме́ць, быць зна́ўцам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

except​3 [ɪkˈsept] conj. за выключэ́ннем;

The house stayed empty except when we came. Дом пуставаў, за выключэннем таго часу, калі мы прыязджалі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

particularly [pəˈtɪkjələli] adv. асаблі́ва;

We are hoping to expand our business, particularly in Europe. Мы спадзяёмся пашырыць нашу камерцыйную дзейнасць, асабліва ў Еўропе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

speechless [ˈspi:tʃləs] adj. маўклі́вы; аняме́лы, зняме́лы;

We were left speechless. Мы анямелі;

I was speechless with anger. Я не мог гаварыць ад злосці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ака́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аказацца.

2. у знач. пабочн. ака́зваецца. Як выяўляецца, высвятляецца. Аказваецца, вечарам, калі мы палеглі спаць, з захаду насунуліся хмары і закрылі ўсё неба. Рунец. — Вось бачыш, — усміхнуўся бацька, — аказваецца, мы ўжо зразумелі адзін аднаго. Бажко.

3. Зал. да аказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несало́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае салодкага смаку. Несалодкі тварог.

2. перан. Без радасці, невясёлы. Калі бываюць людзі горныя, стэпавыя, людзі лясоў і гэтак далей, дык.. [на Вогненнай зямлі] мы маем людзей мора, якія нараджаюцца, гадуюцца, жывуць і паміраюць на вадзе, на моры. Жыццё, як мы бачым, несалодкае. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабу́нак, ‑нку, м.

Гвалтоўны захоп чужой маёмасці; грабеж. [Яўрэй] бачыў ужо за свой доўгі век нягод — і царскія пагромы, і здзекі кайзераўцаў, і рабунак пілсудчыкаў. Мікуліч. [Паліцыянт:] — Падпішы, галган, што мы ў тваёй хаце не ўчынялі ніякага рабунку, што мы, апроч вось гэтых лістовак, нічога не знайшлі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)