ЯРО́МКА Вячаслаў Мікалаевіч (н. 6.2.1938, в. Дубянцы Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1999). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1998). Скончыў БПІ (1963). У 1964—94 і з 1999 у Бел. дарожным НДІ (з 1999 дырэктар інж.-кансалтынгавага цэнтра ін-та). У 1994—99 тэхн. дырэктар НВА «Белаўтадарпрагрэс». Адначасова з 1994 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па разліку землянога палатна на слабых грунтах, распрацоўцы метадаў забеспячэння ўстойлівасці асфальтабетону ў дарожных пакрыццях, па метадах ацэнкі стану і эксплуатацыйнай надзейнасці дарог. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002).
Тв.:
Дорожные насыпи на болотных грунтах. Мн., 1998;
Новая технология ремонта цементобетонных покрытий. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́НСКІ Генадзь Іванавіч (н. 14.1.1937, с. Малая Баёўка Ліпецкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харч. вытв-сцей. Д-ртэхн.н. (2001), праф. (2001). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў БПІ (1959). З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы эфектыўных, экалагічна чыстых тэхналогій перапрацоўкі харч. расліннай сыравіны і стварэнні новых відаў харч. прадуктаў з выкарыстаннем рэсурсазберагальных спосабаў і новых культур мікраарганізмаў.
Тв.:
Технология солода, пива и безалкогольных напитков. Мн., 2001;
Биохимические процессы при сушке тритикалевого солода (разам з А.М.Маргуновай) // Междунар. аграр. журн. 2001. № 6;
Влияние температурных режимов сушки тритикалевого солода на активность гидролитических ферментов (разам з А.М.Маргуновай) // Изв. вузов. Пищевая технология. 2002. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА Пётр Аляксеевіч (н. 3.1.1946, в. Лявонавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (2000). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). З 1971 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. З 1996 у Магілёўскім унце харчавання. Навук. працы па структуриа-фазавых зменах шклопадобных і полікрышт. аксідных матэрыялаў функцыян. прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпрамянення, нізкатэмпературнай плазмы і эл. палёў. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.
Некоторые особенности кристаллизации Ті-содержащего стекла под действием лазерного излучения (разам з У.П.Волкавым) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУ́РСКІ Самуіл Хаімавіч (29.4.1884, Гродна — 19.8.1947),
бел. гісторык. Чл.-кар.АНБССР (1936). Удзельнік рэв. руху ў 1905—07, чл. Бунда. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэв. 1917 вярнуўся на Беларусь, у 1918 уступіў у КП(б)Б, быў ваен. камісарам у Віцебску. У 1924—33 на кіруючых пасадах у парт.-навук. установах Мінска і Масквы, з 1934 нам. дырэктара Ін-та нац. меншасцяў АН Беларусі. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху на Беларусі. Лічыў праявай нацыяналізму святкаванне ў 1926 юбілею бел. газет «Наша доля» і «Наша ніва»; паўстанне 1863—64 характарызаваў як рэакц. памешчыцка-клерыкальнае; абвінавачваў У.Ігнатоўскага і З.Жылуновіча ў нацыяналізме. Бел.нац. рух пасля Лют. рэв. 1917 характарызаваў як шавіністычны. У 1938 арыштаваны, у 1939 сасланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНШТЭ́ЙН Якаў Анатолевіч (10.11.1897, г. Бельск, Польшча — 29.10.1937),
бел. і яўр. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1936). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1925), вучыўся ў Камуніст. акадэміі (1926—30). У 1930—37 у Ін-це л-ры і мастацтва АН Беларусі, адначасова з 1932 праф. Мінскага пед. ін-та. 6.6.1937 незаконна арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918, як крытык з 1925. Аўтар прац «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі», «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (абедзве 1932), «Літаратурная вучоба» (1935) і інш. Рэалізм проціпастаўляў усім «антырэалістычным» кірункам. З вульгарна-сацыялагічных пазіцый разглядаў бел. дакастр. л-ру, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, літ. арг-цыі «Маладняк», «Полымя», «Узвышша» абвінавачваў у бурж. нацыяналізме, варожасці да сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КУА Ілья Нестаравіч (6.5.1907, с. Шэшэлеты, Абхазія — 2.12.1977),
савецкі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Акад.АН Грузіі (1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Тбіліскі ун-т (1930). Працаваў у АНСССР, АН Грузіі (з 1972 прэзідэнт). У 1959—64 рэктар Новасібірскага, у 1965—72 Тбіліскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і іх дастасаванні да рашэння ўраўненняў матэм. фізікі. Адкрыў і даследаваў новы клас нефрэдгольмавых эліптычных краявых задач. У галіне механікі прапанаваў новы варыянт матэм. тэорыі пругкіх абалонак. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1984. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Основы тензорного анализа и теории ковариантов М., 1978;
Некоторые общие методы построения различных вариантов теории оболочек. М., 1982.
Літ.:
Комплексный анализ и его приложения: Сб. ст.: Посвящ. Акад. И.Н.Векуа к его семидесятилетию. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛІХАЎ Яўген Паўлавіч (н. 2.2.1935, Масква),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1958 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, з 1988 дырэктар. У 1977—90 віцэ-прэзідэнт АНСССР, з 1991 віцэ-прэзідэнт Рас.АН. Навук. працы па фізіцы плазмы, магн. гідрадынаміцы, праблемах кіраванага тэрмаядз. сінтэзу. Незалежна ад Р.З.Сагдзеева і Д.Пайнса прапанаваў (1962) квазілінейны механізм узаемадзеяння ў плазме. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя імпульсныя крыніцы энергіі на аснове МГД-генератараў, распрацаваны тэхнал. лазеры для металаапрацоўкі. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Літ.:
Андреев А.Ф. и др. Е.П.Велихов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́РЫК Міхаіл Мікалаевіч (24.11.1899, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 11.4.1986),
бел. фізіёлаг раслін. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рбіял.н., праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924). З 1929 у Ін-це біялогіі АН Беларусі (з 1931 нам., в.а. дырэктара). У 1933 арыштаваны, вызвалены ў 1947. У 1949 зноў арыштаваны, рэабілітаваны ў 1956. У 1956—58 у БСГА, з 1958 у Ін-це біялогіі, з 1961 заг. аддзела фотасінтэзу, з 1967 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (у 1967—72 дырэктар). Навук. працы па вырошчванні бульбы, капусты ва ўмовах Крайняй Поўначы, даследаванні фотасінтэзу ў бульбе і яе патрабавальнасці да вільготнасці глебы ў антагенезе, уплыву іонаў хлору і хлорзмяшчальных калійных угнаенняў на фізіял. працэсы раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЦЬЕ́ Юрый Уладзіміравіч (30.6.1873, Масква — 17.12.1943),
рускі гісторык, археограф. Чл.-кар.Рас.АН (1922), акад.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). У 1902—18 праф. Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў, адначасова Межавога ін-та, Нар. ун-та А.Л.Шаняўскага, Маскоўскага ун-та. Аўтар прац «Замаскоўны край у XVII ст. Спроба даследавання па гісторыі эканамічнага быту Маскоўскай Русі» (1906), «Гісторыя абласнога кіравання ў Расіі ад Пятра I да Кацярыны II» (т. 1—2, 1913—41), «Нарыс гісторыі землеўладання ў Расіі» (1915). З 1900 вёў раскопкі ў сярэднерас. і паўд.-рас. губернях. У працах па археалогіі выступаў за сінтэз звестак гісторыі і археалогіі.
Літ.:
К 100-летию со дня рождения акад. Ю.В.Готье, 1973 г. // Черепнин Л.В. Отечественные историки XVIII—XX вв. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́ Валянцін Пятровіч (2.9.1908, г. Адэса, Украіна — 1989),
савецкі вучоны; адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1856, 1961). Сапраўдны чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1929 у Газадынамічнай лабараторыі і інш. установах АНСССР. Навук. працы па стварэнні вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР) і касм. апаратаў. Канструктар першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка (1929—33) і першых сав. ВРР (1930—31). Кіраваў распрацоўкай ВРР, што выкарыстоўваліся на сав. ракетах-носьбітах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967, 1984. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1958).
Тв.:
Ракеты, их устройство и применение. М.; Л., 1935 (разам з Г.Э.Лангемакам);
Путь к ракетной технике: Избр. тр., 1924—1946. М., 1977.