1. Утвараць гукі, падобныя на «крум-крум» (пра крумкачоў). Трывожна крумкаў на сасонцы крумкач, махаючы крылом.Вялюгін.
2.Абл. Крактаць, квакаць (пра жаб). Крумкалі жабы ў кар’ерах, запоўненых вельмі дарагой тут вадой.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло.Лынькоў.Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, здараецца, паўтараецца і пад. не вельмі часта; рэдкі. У тайзе мароз шчапаў дрэвы, ноч далёка і доўга раскідвала гучнае рэха, і Цаліна, якая ўжо засынала, пачула гэтыя нячастыя марозныя гукі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспе́шны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паспешлівы. Быццам аднекуль здалёк прыляталі і адляталі гукі: абрыўкі слоў, паспешныя крокі людзей...Чыгрынаў.Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад’езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́хкаць, ‑ае; зак.
Утвараць гукі «рох-рох» (пра свіней). — Вось там, на бульбянішчы, здаецца, нешта рохкала, — паказваў Аляксей на поле, — але я і падумаць не мог, што гэта ваш падсвінак.Пальчэўскі.Свіння рохкае, есці просіць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шуршэ́нне, ‑я, н.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шуршэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачалося шуршэнне паперы, стук лічыльнікаў, гутарка.Пестрак.Адно вядомае слова, як дотык цёплай рукі, даходзіць да мяне з гэтага незразумелага шуршэння.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
echo
[ˈekoʊ]1.
n., pl. echoes
1) рэ́ха n.; адгало́сак -ку, во́дгалас -у m.; во́дгульле n.
2) перайма́ньне, насьле́даваньне, імітава́ньне n.
2.
v.
1) адбіва́цца, адгука́цца (рэ́хам)
2) паўтара́ць; перайма́ць, насьле́даваць
3) го́ласна адзыва́цца (пра гу́кі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск.łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш.lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац.lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав.lъkati, параўн. літ.lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч.λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл.slucim ’глытаць’, с.-в.-ням.sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.
2. (чуцца) erschállen*vi (s), ertönen vi (s), erklíngen*vi (s);
яе́ го́лас гучы́ць до́бра ihre Stímme hat éinen gúten Klang [klingt gut, schön]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ро́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул. Рокат матора, .. рэзкі шум барабана зліліся ў суцэльны гул.Хадкевіч.Недалёка бліснула маланка, і праз лязгат гусеніц данёсся рокат грому.Мележ.Мора бушавала, яго рокат аглушыў юнака, ахапіў усю істоту.Жычка.// Густое, прыглушанае гучанне галасоў. Гудзе сход, як цёмная пушча пад напорам буры. Асобных слоў не чуваць, адзін густы рокат поўніць школьную залу.Колас.// Меладычныя, пералівістыя гукі. Беларусь гукае, кліча Больш, чым нечых мораў шквал, Сваёй даллю маляўнічай, Сваім рокатам цымбал.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)