Ах выклічнік для выражэння гневу, радасці, здзіўлення; укр.ах, рус.ах, польск.ach, чэш.ach, славац.ach, н.-луж.ach, славен.ah, серб.-харв.ȁh, макед.ах, балг.ах. Адносіцца да т. зв. «першасных» слоў, вядомых і іншым індаеўрапейскім мовам, параўн. лац.āh, ням.ach, франц.ah, ст.-інд.āḥ у гл. Зубаты, Studie, 1, 163; Слаўскі, 1, 23; вытворныя ахкаць, укр.ахкати, славац.achkať, балг.а́хкам ад ах (ach) пры дапамозе спецыяльнага дзеяслоўнага суфікса ‑к‑, параўн. Махэк₂, 34; адносна беларускіх дзеясловаў на ‑ка‑ гл. Васілеўскі, Лінгв. зб., 49–57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брысь1 выклічнік для адгону ката’, брысюга тоўсты кот’ (Гарэц.). Рус.брысь ’тс’. Гукапераймальнае ўтварэнне (гл. Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 223). З іншага боку, думаюць пра паходжанне ад дзеяслова рус.брыснуть ’адагнаць кошку’ (Шанскі, 1, Б, 205; < бросать, брыкать, брызгать). Брысюга ’тоўсты кот’, можа, адносіцца і да брысь2 (гл.).
Брысь2 ’здаравяка-лайдак’ (Яўс.), здаровы, але гультаявалі чалавек’ (Юрч.), ’здаравяка; моцны, мажны мужчына’ (Гарэц.), ’здаровы, чырванатвары чалавек’ (Сцяц.), чырвоны, як брысь’ (Др.-Падб.). Запазычанне з польск.bryś (памяншальнай формы да brytan ’сабака англійскай пароды’, гл. Брукнер, 43). Да семантыкі параўн. брыта́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варо́чаць, варо́чацца ’аддаваць назад’ (Шат., Касп., Нас., Яруш., 27, КЭС, лаг.; Гарэц.); ’варочаць, паварочваць; варушыць і г. д.’ (БРС, КЭС, лаг.; Яруш., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ); ’валіцца на дол і да т. п.’ (КЭС, БРС). Рус.воро́ча́ть, укр.вороча́ти, воро́ча́тися, чэш.vráceti, балг.вра́щам, серб.вра̏ћати і г. д. Прасл.*vorti̯ati ’тс’ — утварэнне ад прасл.*vortiti (ст.-рус.воротити, рус.вороти́ть, чэш.vrátiti, ст.-слав.вратити, балг.вра́тя і г. д.), якое ў сваю чаргу адносіцца да прасл.*vьrteti ’вярцець’. Адносна *vorti̯ati і *vortiti гл. Фасмер, 1, 355.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гразі́ць ’гразіць’. Прасл.*groziti ’гразіць і г. д.’ (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 143): рус.грози́ть, укр.грози́ти, балг.грозя́, серб.-харв.гро̀зити. Дзеяслоў утвораны ад прасл.*groza ’страх; жах; штосьці страшнае; пагроза’; параўн. бел.граза́ ’граза; навальніца’, укр.гроза́, рус.гроза́, чэш.hrůza ’страх, жах’, польск.groza ’небяспека’, балг.гроза́ ’штосьці страшнае’, ст.-слав.гроза ’жах’. Магчыма, гукапераймальнага паходжання (*g‑r‑g̑‑: параўн. грэч.γοργός ’страшны’). Трубачоў, там жа, 141–142 (з аглядам літ-ры). Сюды ж адносіцца і бел. прыметнік гро́зны (прасл.*grozьnъ, гл. Трубачоў, там жа, 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту-га́, туга́ ‘вокрык, якім адганяюць ваўка’ (круп., Нар. сл., Шат.): туга́ ваўка! ‘тс’ (мсцісл., З нар. сл.), туга́‑туга́ ‘тс’ (Мова Сен.). Складанае выклічнікавае выслоўе, у якім выклічнік ту1 (гл.) мае шырокае эмацыянальнае значэнне, параўн. ату́, агату́ (Некр. і Байк.), звычайна з мэтай напалохаць, скіраваць увагу; паводле Германовіча (Междомет., 53), гэта прыслоўе ту2 ‘тут’. Выклічнік га (гл.) адносіцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, вядомых у розных індаеўрапейскіх мовах у якасці адгоннага ці пагоннага слова (Смаль-Стоцкі, Приміт., 26). Параўн. цюга (гл.), рус. дыл. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gehörig
1.a
1) які́ нале́жыць (каму-н.); які́адно́сіцца (да чаго-н.)
2) нале́жны; даво́лі вялі́кі
2.adv нале́жным чы́нам, як нале́жыць, мо́цна;
j-m ~ die Wáhrheit ságen сказа́ць каму́-н. усю́ пра́ўду ў во́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сям’я ЭВМ агульнага прызначэння малой, сярэдняй і вялікай прадукцыйнасці, якая характарызуецца праграмнай сумяшчальнасцю; адносіцца да 3-га пакалення электронных вылічальных машын. Пабудавана па модульным прынцыпе на аснове стандартнай сістэмы сувязяў паміж прыстасаваннямі. Распрацавана супольна краінамі — членамі СЭУ.
У склад перыферыйнага абсталявання ўваходзяць запамінальныя прыстасаванні на магн. барабанах (ёмістасць да 16 Мбайт), пастаянных магн. дысках (да 100 Мбайт), зменных магн. дысках (да 29 Мбайт), магн. стужках (да 40 Мбайт) і інш.; прыстасаванні ўводу-вываду інфармацыі на перфастужках, перфакартах, алфавітна-лічбавыя друкавальныя прыстасаванні, планшэтныя і рулонныя графапабудавальнікі; прыстасаванні непасрэднай сувязі чалавек—ЭВМ: алфавітна-лічбавыя і графічныя дысплеі, эл. друкавальныя машынкі і інш. Асобную групу складаюць прыстасаванні і прылады для падрыхтоўкі даных. Для стварэння выліч. сістэм калект. карыстання ў склад АС ЭВМ уключаны сродкі тэлеапрацоўкі і перадачы даных (мадэмы, прыстасаванні для аховы ад памылак, выклікальныя), прыстасаванні спалучэння каналаў з апаратурай перадачы даных, абаненцкія пункты (тэрміналы), забяспечаныя прыстасаваннямі ўводу-вываду інфармацыі і яе адлюстравання. На Мінскім вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі асвоены выпуск ЭВМЕС-1020 (1971), ЕС-1022 (1975), ЕС-1035 (1977), ЕС-1060 (1978). За распрацоўку, асваенне і ўкараненне аперацыйных сістэм АС ЭВМ супрацоўнікам Мінскага з-да выліч. машын і НДІЭВМ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛКАГО́ЛЬНЫЯ НАПІ́ТКІ, спіртныя напіткі,
напіткі, у састаў якіх уваходзіць алкаголь (этылавы спірт). Моцныя алкагольныя напіткі: гарэлка, каньяк, джын, віскі, ром, наліўкі, настойкі, лікёры — маюць ад 60 да 20% спірту, віно вінаграднае і пладова-ягаднае — ад 20 да 9% (гл.табл.). Змешаныя алкагольныя напіткі гатуюць непасрэдна перад ужываннем (кактэйлі, крушоны, глінтвейны); у залежнасці ад рэцэптаў прыгатавання маюць розную колькасць алкаголю. Да слабых алкагольных напіткаў адносіццапіва.
Для прыгатавання алкагольных напіткаў выкарыстоўваюцца спірт вышэйшага гатунку, памякчаная вада, часам сокі фруктаў і ягад, эсенцыі ягадныя і фруктовыя (пераважна штучныя), настоі духмяных траў, карэнняў, лісця, кветак, лупіны цытрусавых, вострыя прыправы. Тэхналогія прыгатавання моцных алкагольных напіткаў уключае разбаўленне, моцнага віна — дабаўленне спірту да патрэбнага мацунку. У сталовым сухім белым ці чырв. віне спірт толькі натуральнага зброджвання. Алкагольныя напіткі аказваюць на чалавека дзеянне ад танізавальнага да разбуральнага, з дэградацыяй асобы пры алкагалізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЦЭЛЁЗ (ад прозвішча англ. ўрача Д.Бруса, які адкрыў бруцэлы),
інфекцыйна-алергічная хвароба чалавека і жывёл. Суправаджаецца ліхаманкай, пашкоджаннем рэтыкула-эпітэліяльнай, сасудзістай, нерв. і інш. сістэм, найчасцей — апорна-рухальнага апарату. Адносіцца да заанозных інфекцый, гал. крыніца якіх дробная і буйн. раг. жывёла, свінні, а таксама коні, вярблюды, сабакі, кошкі і інш. Чалавек можа заразіцца ад хворай жывёлы, ад інфіцыраваных прадуктаў (сырых малочных, мясных і інш.). У арганізм бруцэлы (узбуджальнікі бруцэлёзу) трапляюць праз слізістыя абалонкі стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў, пашкоджаную скуру.
Інкубацыйны перыяд бруцэлёзу 2—3 тыдні. Тэмпература цела павышаецца да 39—40 °C, бывае і субфебрыльная. Першыя прыкметы хваробы — дыфузнае павелічэнне лімфатычных вузлоў і патлівасць, страта апетыту, сухасць у роце, абложаны язык, запоры, змены ў печані і селязёнцы. Пры пашкоджанні палавых органаў у мужчын узнікаюць архіты і эпідыдыміты, у жанчын — парушэнне менструальнага цыкла, выкідышы. Пры пашкоджанні нерв. сістэмы з’яўляюцца ўзрушанасць, эйфарыя, бяссонніца. У перыяд рэмісіі захоўваецца слабасць у мышцах, адынамія, цягнучы боль у канечнасцях, дыфузны разліты боль у мышцах, касцях, суставах. Пры хранічным бруцэлёзе дамінуюць ачаговыя пашкоджанні ўнутр. органаў і нерв. сістэмы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, сан.-курортнае.
У арганізм жывёлы ўзбуджальнік найчасцей трапляе з кормам і вадой, а таксама праз слізістыя абалонкі і скуру. Свінні і авечкі найчасцей заражаюцца палавым шляхам. Інфекцыя можа распаўсюдзіцца ад чалавека, які даглядае жывёлу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ ПЕРАДЛЕДАВІКО́ЎЕ,добрушскае перадледавікоўе, частка антрапагенавага перыяду перад наступленнем нараўскага зледзянення на тэр. Беларусі. Вылучана (Н.А.Махнач; 1971) як найб.стараж.ч. антрапагену працягласцю каля 400 тыс. гадоў. Паводле апошніх даследаванняў, брэсцкае перадледавікоўе адносіцца да 2-й пал. эаплейстацэну (каля 800—1200 тыс. гадоў назад) і адпавядае брэсцкаму надгарызонту (магутнасць да 20—30 м, залягае на глыб. 10—170 м). Паверхня тэр. Беларусі была выраўнаваная, найб. узвышаная на ПнУ. Рэкі цяклі на Пд і З. Адклады з глін, алеўрытаў з праслоямі пяскоў і торфу намнажаліся ў азёрах, шматлікіх на Пд і ПнЗ, у балотах і далінах рэк. Клімату былі ўласцівы значныя і частыя ваганні з паступовым пахаладаннем. Вылучаюцца 2 працяглыя халодныя перыяды (апошні больш суровы; у раслінным покрыве пераважалі разрэджаныя хваёва-бярозавыя лясы), падзеленыя менш працяглым цёплым часам, з кліматам і расліннасцю, блізкімі да сучасных. Паводле асаблівасцяў адкладаў і выкапнёвых рэшткаў раслін ўстаноўлена, што брэсцкае перадледавікоўе адпавядае частцы ніжняга плейстацэну Польшчы і Германіі, верхняму апшэрону і яго аналагам на тэр.Усх.-Еўрап. раўніны, а таксама менапу, бавелу і ніжняй ч. кромеру Нідэрландаў.
Літ.:
Махнач Н.А. Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971;