Абл. Вадзіць па чым‑н.; паціраць, церці. Мы доўга стаялі ў нерашучасці, смурыжылі адна аб адну ногі, адганяючы камароў-крывасмокаў.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стары́к, ‑а, м.
Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць шум пры дапамозе сукала і пад. Бабы датыкаюць апошнія кросны, набіліцы стукаюць — чутно на вуліцы, як таралакаюць сукалы.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Абл.Памянш.-ласк.да цяліца. Можна было б тады кароўку прадаць, а цялічка хай бы расла.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабе́та, ‑ы, ДМ ‑беце, ж.
Абл. Сумка, якая носіцца на поясе. З палка, прыбітага пад столлю, Цімох дастае раменную шабету, туга напакаваную ўсялякімі паперамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Абл. Замярзаць, пакрывацца тонкай ледзяной скарынкай. Шаранеюць дрэвы на высокіх пясчаных берагах.Лужанін.Снег скрыпіць пад нагамі. Вушанка мая шаранее.Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што і чым.
Абл. Шпурляць. Вырываючыся з учэпістых рук, шпуляю ў кашчавы твар гаспадара скамечаную дзесяцірублёўку і выбягаю за браму.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаты́гаж.разм.абл.Únruhe f -, -n; Únrast f -;
◊
не ва́ртая аўчы́на за фаты́гу≅ die Sáche lohnt die [der] Mühe nicht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
утну́ць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 1. Ліха на яго, на таго авадня, сеў мне на левую руку ды так утнуў, што я не ўтрымаў і ўпусціў насілы.Сабаленка.А як.. [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць.Якімовіч.
утну́ць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 2. Утнуць канец жэрдкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баранавало́к, ‑а, м.
Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом.Бялевіч.— Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)