накало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.
1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н.
Н. дроў.
2. каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці.
Н. свіней.
3. што. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым.
Н. нагу.
4. што. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.
Н. слівы для варэння.
5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.
Н. матыля на шпільку.
6. што. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца; надкалоць.
Н. палена.
|| незак. нако́лваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. нако́лванне, -я, н. (да 3—6 знач.) і нако́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
накалупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго (разм.).
Калупаючы, аддзяліць, дастаць нейкую колькасць чаго-н.
Н. каранёў валяр’яну.
|| незак. накалу́пваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
накама́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Сетка або спецыяльны мяшок для аховы ад камароў.
Марлевы н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
наканава́насць, -і, ж. (разм.).
Тое, што наперад, загадзя абумоўлена абставінамі.
Н. лёсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
наканава́нне, -я, н.
1. гл. наканаваць.
2. Тое, што і наканаванасць; лёс.
Верыць у н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
наканава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што каму (разм.).
Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што-н.
|| незак. накано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. наканава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
накане́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Невялікі каўпачок, звычайна падобны на конус, які насаджваецца на канец чаго-н. або прымацоўваецца да канца чаго-н.
Аловак з наканечнікам.
Чахол шаблі з бліскучым наканечнікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
накане́чны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца, прымацаваны на канцы чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
наканіфо́ліць гл. каніфоліць.