Аганя́цца, аганяць хвастом ’адмахвацца (ад авадней, сляпнёў і інш.)’ (КЭС). Гл. агон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анялі́сты ’евангеліст’ (Мал.). Кантамінацыя евангеліст і анёл паводле мадэлі арганісты і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць 2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асякуся, асячэшся, асячэцца; асячомся, асечацеся, асякуцца; пр. асекся, ‑лася; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не зрабіць выстралу (пра ружжо, рэвальвер і інш.).
2. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца на слове. Надзя неяк адразу асеклася, пачырванела. Кулакоўскі. // Пацярпець няўдачу ў чым‑н. [Аксіння:] — Асеклася раз, дык цяпер разумнейшай буду. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бардзю́р, ‑а, м.
Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.
[Фр. bordure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апафео́з, ‑у, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.
2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў. Бярозкін.
3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.
[Грэч. apotheosis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́гер, ‑а, м.
1. Паляўнічы-прафесіянал, які вядзе нагляд за дзікімі жывёламі, арганізуе паляванне, абучае паляўнічых сабак і інш. // Работнік лясной аховы ў запаведніках. У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.
2. Салдат асобых стралковых палкоў у некаторых арміях 17 — сярэдзіны 19 стст.
[Ням. Jäger — паляўнічы, стралок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́ндаванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі. Шчарбатаў.
2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.
2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.
3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лысу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
1. Вадаплаўная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка-белым участкам скуры на лбе.
2. Разм. З белай плямай на лбе (пра карову, цяля і інш.). На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)