палітычная партыя камуніст. кірунку на Беларусі. Створана ў снеж. 1991. Вышэйшы орган паміж з’ездамі — Цэнтр. Камітэт. Гал. мэты — аб’яднанне і паліт. развіццё работнікаў наёмнай працы для дасягнення імі поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сац. справядлівасці. ПКБ лічыць сваёй задачай падрыхтоўку неабходных паліт., прававых і эканам. умоў для пераўтварэння грамадства. У ліку асн. метадаў дзейнасці партыі — агітац.-масавая работа сярод насельніцтва, удзел у выбарах, актыўная праца ў заканадаўчых і прадстаўнічых органах улады, вынясенне на абмеркаванне грамадскасці і ўладных органаў сац.-эканам., паліт. і інш. праграм пераўтварэнняў, правядзенне грамадска-паліт. акцый і мерапрыемстваў у інтарэсах працоўных і сац. прагрэсу. Падтрымлівае кантакты і сувязі з камуніст., рабочымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі больш чым 20 краін. Друкаваны орган — газ.«Товарищ» (з 1994). На 1.4.2001 дзейнічалі 6 абл., Мінская гар., 95 раённых, 17 гар. і 284 пярвічныя арг-цыі ПКБ, якія аб’ядноўвалі 8300 членаў партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАНАПРУ́ЖАННЕў электратэхніцы,
павышэнне напружання электрычнага да значэнняў, небяспечных для электраізаляцыіэл. установак. Бывае ўнутранае (камутацыйнае) і вонкавае (атмасфернае).
Унутраныя П. ўзнікаюць пры рэзкіх зменах работы электраўстановак — выключэнні індуктыўнасцей (напр., ненагружаных трансфарматараў), ёмістасцей (ненагружаных ЛЭП), пры інш.камутацыях, а таксама пры кароткіх замыканнях, рэзанансах эл. сетак і інш. Павышэнне напружання, якое можа дасягаць 3—7 значэнняў фазнага напружання, абумоўлена вызваленнем эл.-магн. ці электрастатычнай энергіі, назапашанай у рэактыўных элементах ланцуга. Памяншаецца ўнутр. П. з дапамогай хуткадзейных эл.выключальнікаў, ва ўстаноўках з ізаляванай нейтраллю — зазямленнем нейтралі праз дугагасільную шпулю індуктыўнасці. Вонкавыя П. выклікаюцца разрадамі маланкі ў токаправодныя часткі або побач з імі ў зямлю (наведзенае П). Ад прамога ўдару П. можа дасягаць мільёнаў вольт, індуктаванае — 400—500 кВ. Ад атмасферных П. эл. ўстаноўкі ахоўваюцца разраднікамі (зніжаюць амплітуду хвалі), маланкаадводамі, ахоўнымі тросамі і інш сродкамі маланкааховы.
Схема аховы ад атмасферных перанапружанняў трансфарматарнай падстанцыі: Т — трансфарматар; ВМ — выключальнік маслены; ХП — хваля перанапружання; РВ — разраднік вентыльны; РТ1, РТ2 — разраднікі трубчастыя; Ш — шыны падстанцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТКІН (Уладзімір Іванавіч) (н. 19.7.1953, г.п. Красныя Бакі Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. хімік-арганік.
Чл.-кар. Нац.АН Беларусі (2000), д-рхім.н. (1996). Скончыў Горкаўскі ун-т (1975). З 1975 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі галагенвытворных арган. злучэнняў, у т. л. гетэрацыклічных. Распрацаваў метады атрымання цяжкадаступных гетэрацыклічных сістэм і поліфункцыян. арган. рэчываў розных класаў з выкарыстаннем новых высока рэакцыйназдольных селектыўных рэагентаў — нітразамешчаных галагенбутадыенаў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая з’яўляецца зручным шляхам пабудовы ізатыязольнага цыкла. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял., у т. л. проціпухліннай актыўнасцю.
Тв.:
Полихлор-1,3-бутадиены. Мн., 1991 (разам з Р.В.Кабердзіным);
Нитробутадиены и их галогенпроизводные: синтез и реакции (разам з Р.В.Кабердзіным, В.А.Запольскім) // Успехи химии. 1997. Т. 66, № 10;
Синтез и реакции смешанных галоген-1,3-бутадиенов (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 68, № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
самастойны гаспадарчы суб’ект з правамі юрыд. асобы, які на аснове выкарыстання працоўным калектывам маёмасці вырабляе і рэалізуе прадукцыю, выконвае работы, аказвае паслугі. Мае права займацца любой гасп. дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам і адпавядае мэтам, прадугледжаным у статуце П. Мае самаст. баланс, разліковы і інш. рахункі ў банках, пячатку са сваім найменнем. Адрозніваюць П. дзяржаўныя, камунальныя, калектыўныя, індывідуальныя (сямейныя, прыватныя). Дзярж. П. ствараюцца за кошт бюджэтных асігнаванняў або ўкладаў інш.дзярж. устаноў, атрыманых даходаў і інш. крыніц. Маёмасць камунальных П. ствараецца за кошт асігнаванняў са сродкаў адпаведнага мясц. бюджэту або з укладаў інш. камунальных П. і інш. законных крыніц, што знаходзяцца ва ўласнасці раёна, інш.адм.-тэр. утварэнняў, органаў мясц. самакіравання. Калект. і індывід. П. фарміруюцца з маёмасці калектываў, сем’яў, грамадзян або ў выніку набыцця імідзярж. або камунальнага П. Ва ўмовах пераходу да рынку адначасова з пашырэннем самастойнасці дзеючых П. узнікла мэтазгоднасць стварэння новых форм эканам. інтэграцыі — асацыяцыі, біржы, кансорцыумы, канцэрны, таварыствы, прадпрыемствы сумесныя і малыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЗА (Міхаіл) (каля 1540 — паміж 18.6 і 15.8.1599),
праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду герба «Рагоза» Мінскага ваяв. Пасля прыняцця манаства архімандрыт манастыроў — Мінскага Ушэсця (з 1579), Слуцкага Траецкага (з 1582), Морацкага. З 1589 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Праводзіў рэформы правасл. царквы з мэтай павысіць аўтарытэт і адукацыю духавенства і паменшыць умяшанне свецкіх улад у царк. справы. Пры ім забаронена свецкім асобам кіраваць манастырамі, усталявана новая працэдура прызначэння епіскапаў і мітрапаліта (з 1590 кароль зацвярджаў адну з 4 кандыдатур, вылучаных на штогадовым саборы духавенства з удзелам шляхты і брацтваў). Сабор 1594 падпарадкаваў брацтвы царк. іерархам, што ўзмацніла супярэчнасці паміж імі. З 1594 далучыўся да падрыхтоўкі злучэння правасл. царквы з рымска-каталіцкай. Пад яго старшынствам царк. сабор у Брэсце абвясціў Брэсцкую унію 1596 і зацвердзіў яе ўмовы, за што правасл. сабор 1596 пазбавіў яго сана. Ва уніяцкай царкве Р. захаваў тытул мітрапаліта. У пашырэнні уніі карыстаўся падтрымкай каралеўскай улады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Христосрел. Хрысто́с, род. Хрыста́;
◊
Христа́ ра́ди Бо́гам прашу́;
проси́ть Христа́ ра́ди жабрава́ць, хадзі́ць па мі́ласці;
Христос с ним (ни́ми)уст. Бог з ім (і́мі);
Христос с тобо́йуст. Бог з табо́й;
как у Христа́ за па́зухой як за Бо́гам; як у Бо́га за плячы́ма (за пе́ччу); як у ма́тчыным жываце́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Кароткае іншасказальнае апісанне якога‑н. прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць. Адгадаць загадку. □ Нам Пятро спачатку Загадаў загадку: Мой кравец заўсёды колкі, Бо на ім тырчаць іголкі.Грахоўскі.
2.перан. Пра што‑н. складанае, заблытанае, незразумелае, што патрабуе разгадкі, тлумачэння. [Багуцкі] заставаўся загадкай для камісара гестапа.Лынькоў.Чулася людзям загадка, якая не адзін дзень, не адзін тыдзень вісела над імі, над усім сялом, невядома што зычыла.Мележ.Жыццёвы і творчы шлях Баршчэўскага поўны супярэчнасцей і загадак.Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаразуме́нне, ‑я, н.
1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго‑н., выпадковая памылка. Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана.Кавалёў.Чалавек змаўкаў, бялеў і тросся ўвесь, як у ліхаманцы. Гэта быў, трапіўшы сюды [у склеп] па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла.Лынькоў.
2. Адсутнасць узаемнага разумення. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Калі бацькі ясна ведаюць, што яны хочуць ад сваіх дзяцей, а дзеці — што ад іх хочуць бацькі, то тады ніякага непаразумення між імі не будзе.Грамовіч.Непаразуменне паміж сяброўкамі, як раптоўна ўспыхнула, так раптоўна і пагасла.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрапада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсё, многае. Папрападалі рэчы.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Цяпер, калі зірнуць на.. поле, дык яго і не пазнаць: папрападалі межы, а з імі і вузкія шнуры.Колас.[Ева:] — Гляджу, пагладчэлі мае цяляты,.. і лішаі папрападалі.Палтаран.
3. Загінуць, памерці — пра ўсіх, многіх. [Ткачук:] — Бачым, не пройдзем, папрападаем усе.Быкаў.— Шкода ж, папрападаюць малыя, — не здавалася, вяла гаворку пра сваё маці.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распарадзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Аддаць загад; загадаць. [Мікітка] зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка.Колас.— Дык збірайся, і каб да вечара выехаў, — распарадзіўся маўклівы і заўсёды стомлены прараб.Б. Стральцоў.
2. Абысціся з кім‑н. або з чым‑н. тым або іншым чынам. Ні весткі, ні паўвесткі стуль. Адна даверлівасць прадбачання салдата. Ды гнаць адкуль, што лёсам Сашкі-брата Інакш, распарадзілася вайна.Чэрня.// Спатрэбіць, скарыстаць што‑н. Тысяча на сяле немалыя грошы. Калі па-гаспадарску, то можна імі разумна распарадзіцца.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)