ке́льня, ке́льма

(польск. kielnia, ад с.-в.-ням. kelle)

прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для нанясення раствору на мур.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыгіта́йзер

(англ. digitizer)

перыферыйная прылада ЭВМ для ўводу графічнай інфармацыі з неферамагнітных носьбітаў (карты і планы мясцовасці, чарцяжы, графікі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

механаламаркі́зм

(ад гр. mechane = прылада + ламаркізм)

адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога пераўвялічваюць перавялічваюць ролю знешняга асяроддзя ў развіцці арганічнага свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амо́німы

(гр. homonymos = аднайменны)

лінгв. словы, якія аднолькава вымаўляюцца, але маюць рознае значэнне (напр. каса́ — сельскагаспадарчая прылада і касá — заплеценыя валасы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таўро́

(цюрк. tujra)

кляймо на скуры ці на рагах сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак, а таксама прылада для нанясення такога кляйма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Крыжо́ўкапрылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавашава́ць ’перакапаць’ (трак., Сл. ПЗБ). Да пера- і вашава́ць ’глыбока рыць, капаць’ (гл.), якое да літ. vašúoti ’рваць крукам’ < vą̃šas ’крук’ (параўн. палес. клю́чкапрылада для капання бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́га ’рыбалоўная прылада (аснова з дрэва з нацягнутай сеткай)’ (Мат. Гом.). Магчыма, звязана з літ. назвай палазоў rãgai. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мец ‘сак (рыбалоўная сець)’ (Скарбы), со́мець, со́мцік ‘сак’ (гродз., Сл. ПЗБ), со́мцік ‘рыбалоўная прылада (як буч)’ (гродз., З нар. сл.). З літ. sámtis ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛЬТМЕ́ТР,

прылада для вымярэння электрычнага напружання ў ланцугах пастаяннага і пераменнага току. Уключаецца паралельна да той часткі ланцуга, дзе вымяраюць напружанне. Бываюць аналагавыя (са стрэлачным або светлавым паказальнікам) і лічбавыя, паводле сістэм вымярэння — эл.-статычныя, эл.-магн., магнітаэл. і электронныя. Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца з дапамогай дадатковых рэзістараў, дзялільнікаў і трансфарматараў напружання. Можа спалучацца ў больш складаных прыборах з інш. электрычнымі вымяральнымі прыладамі (напр., ампервальтомметр).

Схема ўключэння вальтметра V у ланцуг: а — паралельна нагрузцы 1; б — праз транс-фарматар напружання 2.

т. 3, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)