горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс.ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭ́КПУЛ (Blackpool),
горад на З Вялікабрытаніі, на беразе Ірландскага м. 143 тыс.ж. (1989). Аэрапорт. Авіяц., аўтамаб., тэкст., харч.прам-сць. З 18 ст. вядомы як курорт. Вызначаецца мяккім кліматам, пясочны пляж даўж. больш за 10 км. Цэнтр адпачынку, марскіх купанняў і турызму (больш за 5 тыс. атэляў і пансіянатаў). Традыцыйнае месца правядзення канферэнцый брыт. партыі і прафсаюзаў. У 1895 у Блэкпуле пабудавана паменшаная (выш. 158 м) копія Эйфелевай вежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТЫНГЕН (Göttingen),
горад у цэнтры Германіі, на р. Лайне, зямля Ніжняя Саксонія. 128,4 тыс.ж. (1994). Гар. правы атрымаў каля 1210. Развіццё Гётынгена ў 18 ст. звязана з заснаваннем ун-та (1737) і АН (1751). Прадпрыемствы металаапр., эл.-тэхн. прам-сці, дакладнай механікі (прылады, інструмент, навук. апаратура і інш.). Выд-вы, друкарні. Буйны навук.цэнтр.Навук.т-ва Макса Планка. Музеі. Гатычныя цэрквы і ратуша (14—16 ст.), фрагменты гар. умацаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІВІ́ЦЫ (Gliwice),
горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв. Вядомы з 13 ст. 216 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел, порт на Глівіцкім канале. Важны прамысл. цэнтр у Верхнесілезскай агламерацыі. Вугальныя шахты, чорная металургія, коксахімія, цяжкае і пад’ёмна-трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., харч.прам-сць. Сілезскі політэхн.ін-т. Т-р аперэты. Музей. Касцёлы: гатычны (15 ст.), познагатычны (15, 16 ст.), барочны касцёл і кляштар рэфарматаў (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЕ ТРАНСПАРТАВА́ННЕ,
перамяшчэнне сыпкіх і штучных грузаў пад дзеяннем сілы цяжару. Для гравітацыйнага транспартавання выкарыстоўваюць нахіленыя ральгангі, горныя вырабаткі (скаты), ступеньчатыя (каскадныя) і вінтавыя спускі, грузаспускныя канвееры, метал. лісты, жалабы, трубы, драўляныя насцілы і інш. Скорасць гравітацыйнага транспартавання 2—3 м/с. Характарызуецца прастатой канструкцыі, малымі эксплуатацыйнымі расходамі, значнай прапускной здольнасцю. Выкарыстоўваецца на шматпавярховых складах, у ліцейных, мех. і інш. цэхах, у горнай прам-сці і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДА́НАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 26.7.1941, в. Варатынь Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне харч. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1968). З 1977 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і стварэнні энергазберагальнага тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў харч.прам-сці.
Тв.:
Совершенствование конструкций машин и аппаратов пищевых производств. Мн., 1996 (разам з Л.Ф.Глушчанка, В.В.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫНЬЯ́РА РЭА́КЦЫЯ,
агульны спосаб сінтэзу арган. рэчываў з выкарыстаннем змешаных магнійарганічных злучэнняў тыпу RMgX (R — арган. радыкал, Х — галаген). Адкрыта Ф.Грыньярам у 1900. Грыньяра рэакцыю праводзяць звычайна ў асяроддзі арган. растваральніку (эфіру, тэтрагідрафурану і інш.). Пры ўзаемадзеянні RMgX са злучэннямі, якія маюць палярызаваныя кратныя сувязі (напр., альдэгідамі, кетонамі і інш.), утвараюцца карбонавыя к-ты, спірты; з галагенідамі розных элементаў — элементаарган. злучэнні. Выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы і прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖУСТЫ́ЦЫЯ Э ЛІБЕРТА́»
(італьян. «Giustizia e libertā» «Справядлівасць і свабода»),
антыфашысцкі рух італьян. эмігрантаў у Францыі ў 1929—40. Паліт. праграма руху (распрацавана ў 1931) прадугледжвала барацьбу за ўстанаўленне рэспублікі, нацыяналізацыю прам-сці, адм. рэформу і аўтаномію абласцей, аддзяленне царквы ад дзяржавы і інш. Меў кантакты з італьян. камуністамі. Лідэры: К.Раселі, Э.Лусу, А.Тарк’яні, А.Чанка і інш. Пасля акупацыі б.ч. Францыі ням.-фаш. войскамі (1940) рух распаўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАНВІЛ (Jacksonvüle),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1816. 673 тыс.ж., з прыгарадамі 906,7 тыс.ж. (1994). Порт на р. Сент-Джонс паблізу ўпадзення яе ў Атлантычны ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-г. і ляснога раёна. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л.вытв-сць цыгарэт, піва), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., хім., паліграф., шкляная. Суднабудаванне, чорная металургія, металаапрацоўка. 2 ун-ты. Маст. галерэя. Ваенная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІУ́Ф ((Diouf) Абду) (н. 7.9.1935, г. Луга, Сенегал),
сенегальскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Дакарскі і Парыжскі ун-ты. Чл.Сацыяліст. партыі Сенегала, з 1981 яе ген. сакратар. У 1960-я г. дырэктар кабінета прэзідэнта Сенегала, ген. сакратар урада, міністр планавання і прам-сці. У 1970—81 і 1983—91 прэм’ер-міністр. З 1981 прэзідэнт Сенегала, адначасова ў 1982—89 прэзідэнт Канфедэрацыі Сенегамбіі. У 1985—86 старшыня Арг-цыі афр. адзінства.