абхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Тое, што і ахінуць.

|| незак. абхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каму.

Маргнуць, даючы знак.

Шматзначна п. сябру.

|| незак. падмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -мо́к, -мо́кла; -ні́; зак.

Намокнуць знізу або крыху.

Валёнкі падмоклі.

Запалкі падмоклі.

|| незак. падмака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).

Шмаргануўшы, падцягнуць.

П. лейцы.

|| незак. падшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць³, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Біць, сцябаць (дубцом, пугай).

С. пугаўём каня па клубах.

|| аднакр. сма́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшту́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак., каго-што (разм.).

Штурхнуўшы, разняць каго-н.

Р. задзірыстых хлапчукоў.

|| незак. расштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашмыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак. (разм.).

Хутка і непрыметна прайсці куды-н.

|| незак. прашмы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак., на каго (што).

Крыкнуць — з пагрозай, загадам.

П. на дурасліўца.

|| незак. прыкры́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пра катоў: крычаць, утвараючы гукі «мяў».

|| аднакр. мя́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. мя́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыні́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні́; зак., да каго-чаго.

Прыціснуцца, прыпасці.

П. да зямлі.

|| незак. прыніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.