джга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. каго (што). Калоць, раніць джалам (пра насякомых, змей).

Авадні і сляпні джгалі нясцерпна.

2. Хутка ісці або бегчы.

Лявон джгаў без аглядкі.

|| аднакр. джгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і джгнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні.

|| наз. джга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)