адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Утворана ў 1565 у складзе Мінскага павета і Рэчыцкага павета, у 1569 са складу Кіеўскага ваяв. далучаны Мазырскі павет. Мела харугву чырвонага («гваздзіковага») колеру з выявай герба «Пагоня» ў белым полі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 усх. землі ваяводства адышлі да Расіі. Скасавана пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793, яго тэр. ўвайшла ў Мінскую губерню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІАКРЫЛАНІТРЫ́Л,
сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі акрыланітрылу. Агульная ф-ла [—CH2—CH(CN)—]n, мал. м. (30—100) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 1140—1170 кг/м³, т-ра шклавання 85—90 °C. Раствараецца ў палярных растваральніках (напр., дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе) і к-тах. У прам-сці вырабляюць у асн. мадыфікаваны П. — двайныя ці трайныя супалімеры, што маюць больш як 85% (па масе) акрыланітрылу (супалімерызацыя дазваляе павысіць растваральнасць і знізіць вязкасць раствораў П.). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці валокнаў (гл.Поліакрыланітрыльныя валокны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tint
[tɪnt]1.
n.
1) адце́ньне n., тон -у m., афарбо́ўка f. (ко́леру)
2) даліка́тны, сьве́тлы тон
3) сро́дак для фарбава́ньня валасо́ў
2.
v.t.
падмалёўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
азо́т
(фр. azote, ад гр. а- = не, без + zotikos = які дае жыццё)
газ без колеру і паху, які складае асноўную частку паветра, уваходзіць у склад бялкоў і іншых арганічных рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Су́рык ’мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец’, ’мінеральная фарба чырвона-карычневага колеру’ (ТСБМ). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 95), магчыма, праз рус.су́рик з грэч.συριχόν ’сірыйскі фарбавальнік’, фіксуецца з 1679 г. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 806.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змеяві́к, змеевіка, м.
1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах. Змеявік перагоннага апарата. □ [Настаўніцы] выявілі, што ў іх не хапае адн[ой] рэчы — мядзянай трубкі, якую звычайна завуць змеевіком.Дубоўка.
2. Горная парода зялёнага колеру з разнастайнымі адценнямі — ад амаль чорнага да светла-фісташкавага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кафе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кофе. Кафейная плантацыя.// Прызначаны для кофе. Кафейны сервіз. Кафейны столік.// Прыгатаваны з кофе. Кафейнае марожанае.
2.Колеру кофе, цёмна-карычневы.
3.узнач.наз.кафе́йная, ‑ай, ж.Уст. Кафэ.
•••
Кафейнае дрэвагл. дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. штрыхаваць.
2. Штрыхі, нанесеныя на што‑н.; заштрыхаванае месца. // Спосаб выканання мастацкіх твораў (звычайна малюнкаў). Нязначная частка прац [Філіповіча] намалявана адным контурам або суцэльнай штрыхоўкай тушшу без ужывання колеру.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіваба́віна, сіваба́йня ‘пясчаная неўрадлівая светлага колеру глеба з прымессю чарназёму; падзол’ (стаўбц., Яшк.), сіваба́віна ‘тс’ (Жд. 1). Да сі́вы (гл.) або сіве́ць з ланцужком суфіксаў: сіве́ць > сіваба (+ суф. ‑аба) > сівабавы (+ суф. ‑ав‑) > сівабавіна (+ суф. ‑іна); сіваба > сівабайня (+ суф. ‑айня).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЬФРА́МУ КАРБІ́ДЫ,
хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WC) і гемікарбід (W2C, існуе толькі пры высокіх т-рах).
Монакарбід вальфраму — крышт. рэчыва шэрага колеру, tпл 2776 °C, шчыльн. 15 600 кг/м³. Мае высокую цв., кіслотаўстойлівы, у паветры пры t > 430 °C акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры т-ры 1430—1630 °C у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем. Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на метал. паверхні.